Нараўлянскі выканкам падтрымлівае Лукашэнку адкрыта, а жыткавіцкае “Новае жыццё”- стрымана

2010 2010-10-26T11:59:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/naraulianski-vykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Чым далей раённы цэнтр ад абласнога, тым больш асвятленне кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь набывае ўражанне шэраговага мерапрыемства. А сям-там раённыя выканаўчыя камітэты і дзяржаўныя газеты адкрыта падтрымліваюць Аляксандра Лукашэнку.

Напрыклад, не хавае сваёй прыхільнасці да дзеючага прэзідэнта сайт Нараўлянскага выканаўчага камітэта. Нават змясціўшы ў рубрыцы “Новости избирательной кампании” ўсяго дзве навіны. За 5 кастрычніка – паведамленне пра тое, што “Утворана Нараўлянская раённая камісія па выборах”. У другой навіне, ад 4 кастрычніка пад назваю “Адбылося пікетаванне”, распавядаецца, як 4 кастрычніка ў Нароўлі адбылося пікетаванне па зборы подпісаў для вылучэння кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашенкі. “Да пікету падыходзілі людзі рознага ўзросту, прафесій, але ўсе давалі станоўчую ацэнку дзяржаўнай палітыцы, якая праводзіцца ў цяперашні час. Збор подпісаў – гэта не толькі палітычная кампанія. Гэта жывыя стасункі з людзьмі. Сябры ініцыятыўнай групы  уважліва выслухваюць пажаданні грамадзян” - шчыра, прама і з пафасам. Пра альтэрнатыўных кандыдатаў – ні слова.

А вось жыткавіцкая газета “Новае жыцце” сваю падтрымку дзеючаму прэзідэнту выказвае больш стрымана. На сайце газеты ў рубрыцы “Выбары Прэзідэнта Беларусі” змешчана 6 рэспубліканскіх і мясцовых інфармацый. Адна з іх - “19 снежня - выбары Прэзідэнта Беларусі” ад 15 кастрычніка - паведамляе: “Падчас правядзення свята горада ў мінулыя выходныя быў арганізаваны пікет па зборы подпісаў грамадзян у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі”. Далей анансуюцца наступныя пікеты “ў падтрымку асобаў, прапануемых для вылучэння кандыдатамі” з указаннем датаў, месцаў і часу іх правядзення. Ёсць нават фотаздымак, на якім людзі ставяць свае подпісы. Але зроблены ён так, што зразумець, за каго падпісваюцца, немагчыма. Здагадацца можна толькі па хлопчыку, апранутаму ў нацыянальны строй. Такім вось чынам, ад імя ўсіх ініцыятыўных групаў, газета падказвае чытачам, дзе збіраюцца подпісы за Аляксандра Рыгоравіча.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства