Магілёў: Спіс з квотамі на вылучэнне ва ўчастковыя камісіі знялі

2010 2010-10-26T10:30:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kolchun-admin-len.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Спіс прадпрыемстваў, што вылучаюць прадстаўнікоў у склад участковых камісій”, вывешаны дагэтуль на дзвярах  актавай залі Адміністрацыі Ленінскага раёну Магілёва,    знік. Пра гэта паведаміў праваабаронца Аляксей Колчын. Ніякай тлумачальнай інфармацыі з гэтай нагоды сябры выбарчай камісіі не даюць.

Нагадаем, што спіс утрымліваў  пералік участкаў, іх месцазнаходжанне, а таксама назвы прадпрыемстваў і установаў, што вылучаюць прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі з указаннем квоты для кожнага з гэтых прадпрыемстваў.

Напрыклад, у склад камісіі ўчастка №9, што размяшчаецца ў 35-й сярэдняй школе Магілёва, калектыў гэтай школы павінен вылучыць 15 прадстаўнікоў. А ў склад камісіі 21-га ўчастку, што месціцца ў інтэрнаце ЗАТ “Магілёўскі КСВ”, 5 чалавек павінен вылучыць ДУКДБП “УМ-106”, 8 - ЗАТ “Магілёўскі КСВ” і 2 - МДУКДВП “Завод ЭМІС”.

“На мой погляд, наяўнасць такога спісу - гэта сведчанне адбыўшагася нейкага агульнага сходу,  на якім кіраўніцтву гэтых прадпрыемстваў давялі да ведама, колькі людзей ад іх працоўных калектываў неабходна вылучыць ва ўчастковыя выбарчыя камісіі. Магчыма, такі сход прайшоў у межах адзінага дня інфармавання, бо супадаюць даты, - мяркуе праваабаронца Аляксей Колчын. - Тое, што такі спіс быў вывешаны, сведчыць пра пэўную прамашку адміністрацыі раёна. Яе ініцыятыва проста была спушчана ніжэйстаячым структурам. Думаю, што такія квоты і застануцца. Калі нічога не зменіцца, то мы больш дакладна прааналізуем сітуацыю і падумаем, як на гэта рэагаваць”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international