Віцебск: Абласная выбарчая камісія замоўчвае скаргі і парушэнні

2010 2010-10-25T16:10:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sekret.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У апошніх нумарах мясцовых газет кіраўніцтва камісіі канстатуе, што выбарчая кампанія праходзіць без трывожных інцыдэнтаў. І гэта выклікае абурэнне тых, хто накіроўваў туды скаргі.

“Сур’ёзных скаргаў з нагоды працы ініцыятыўных груп не паступала”, - цытуе газета “Народнае слова” старшыню абласной выбарчай камісіі  Вячаслава Крукоўскага, які сцвярджае, што “кампанія па зборы подпісаў па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты праходзіць у Віцебшчыне ў спакойнай абстаноўцы”.

Між тым толькі адна наваполацкая ініцыятыўная група Уладзіміра Някляева накіравала ў абласную камісію тры скаргі на тое, што збіральнікаў подпісаў не пускаюць у інтэрнаты Полацкага дзяржаўнага універсітэта.

Паводле старшыні абласной арганізацыі партыі “Справядлівы сьвет” Мікалая Селівашкі, адзінага прадстаўніка дэмакратычных структураў, уключанага у склад абласной выбарчай камісіі, яшчэ не было пасяджэнняў, каб нейкія скаргі там разглядаліся ўвогуле. Пра інцыдэнты ў інтэрнаце ПДУ М.Селівашка ведае, але з іншых крыніцаў. Абласная камісія ніякіх рашэнняў з гэтай нагоды не прымала, хаця тры скаргі з Наваполацка былі дасланыя ў камісію, а таксама ў абласную пракуратуру яшчэ 16 кастрычніка.

У газеце “Віцьбічы” таксама працытавана сцвярджэнне намесніцы старшыні абласной выбарчай камісіі Святланы Станкевіч пра тое, што “ніякіх парушэнняў з моманту старту дадзенага этапу выбарчай кампаніі не выяўлена”. Аднак у Наваполацку дагэтуль не дачакаліся ніякага адказу на свае скаргі – ні пра тое, што парушэнні зафіксаваныя, ні пра тое, што іх не было.

Афіцыйныя СМІ знарок імкнуцца стварыць у чытачоў уражанне, што выбарчая кампанія праходзіць спакойна, лічаць віцебскія актывісты. І адказныя асобы нічога не кажуць пра факты, зафіксаваныя мясцовымі праваабаронцамі і нават міліцыяй. Бо, апрача досыць мірных інцыдэнтаў у інтэрнатах, збіральнікі подпісаў мусілі некалькі разоў выклікаць міліцыю, каб бараніцца ад агрэсіўна настроеных і часам нецьвярозых грамадзянаў. Паводле некаторых такіх фактаў ужо заведзены судовыя справы, але ў газетах пра гэта – ні слова, нават у раздзеле крымінальнай хронікі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international