Гомель: Члены Беларускага саюза афіцэраў распавядуць «аб сапраўдных мэтах апазіцыі»

2010 2010-10-25T15:45:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gomelskajaprauda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Абласная газета «Гомельская праўда» ў нумары за 21 кастрычніка надрукавала справаздачу з абласной канферэнцыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз афіцэраў». Згодна пададзенай у газеце інфармацыі, аб'яднанне «вырашыла павысіць актыўнасць сваіх членаў у перыяд выбарчай кампаніі па выбарах прэзідэнта». З гэтай мэтай будзе створаны «аператыўны штаб для эфектыўнай узаемнай дзейнасці раённых структур». Таксама члены аб'яднання плануюць вылучыць сваіх прадстаўнікоў у склад участковых камісій і назіральнікамі.

«Члены абласной арганізацыі БСА будуць весці тлумачальную работу сярод насельніцтва «аб сапраўдных мэтах апазіцыі і іх спробах сумесна са знешнімі сіламі дэстабілізаваць грамадска-палітычную сітуацыю у краіне», - піша «Гомельская праўда».

Варта заўважыць, што ў «тлумачальную работу з насельніцтвам» уключацца не толькі члены БСА, але і лектары таварыства «Знание». Як паведамляў Гомельскі гарвыканкам, напярэдадні выбараў «людзям патрэбна дакладная інфармацыя, асэнсаваўшы якую, яны прыйдуць на выбарчыя ўчасткі і зробяць свядомы выбар. Агітацыя за таго ці іншага кандыдата ў абавязкі лектараў таварыства «Знание» не ўваходзіць. Іх задача - расказаць аб Выбарчым кодэксе Беларусі і дасягненнях нашай дзяржавы ў перыяд ад выбараў да выбараў».

Такім чынам, афіцэры раскажуць, якая благая ў Беларусі апазіцыя, а лектары таварыства «Знание» падзеляцца з насельніцтвам ведамі, як добра жыць у краіне пры дзейнічаючай уладзе.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international