Бяроза: За Кастусёва збіралі подпісы пад бел-чырвона-белым сцягам

2010 2010-10-25T14:19:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/biaroza-kostusey-piket-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Бярозе на вялікім рынку сябры ініцыятыўнай групы  Рыгора Кастусёва на выходныя зладзілі чарговы пікет. Звыш трох гадзін каля месца пікету лунаў бел-чырвона-белы сцяг.

Зацікаўленасць пікетам расла з цягам часу. Калі за першыя дзве гадзіны ў падтрымку Кастусёва падпісаліся 10 чалавек, то праз тры гадзіны іх было ўжо звыш 30. Па словах сябра ініцыятыўнай групы Васіля Азаранкі, у параўнанні з першымі пікетамі колькасць подпісантаў вырасла ўдвая.

Было шмат жыхароў Бярозы, якія не ставілі подпісы, але ўступалі ў дыскусіі на палітычныя тэмы. Не абышлося і без характэрнага інцыдэнта. Маладая кабета папрасіла сяброўку сфатаграфаваць яе на мабільны тэлефон пад бел-чырвона-белым сцягам, але калі яна пабачыла, што патрапіла ў аб’ектыў мясцовага карэспандэнта, на яе твары з’явіўся жах. Матывацыя для знішчэння яе здымка карэспандэнтам напомніла сталінскія гады: калі вы апублікуеце мой здымак, то мяне назаўтра прыйдуць і забяруць, а ў мяне двое маленькіх дзяцей.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international