viasna on patreon

Чарговаму пікету ў Менску ўлады адказалі “Не!”

2010 2010-10-25T12:18:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/komarovka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мінгарвыканкам адмовіў у правядзеньні пікету 30 кастрычніка, які меў на мэце звярнуць увагу на масавыя парушэньні крымінальна-працэсуальнага заканадаўства ў дачыненьні да грамадзян.

Адзін з заяўнікоў пікету Уладзімір Валодзін быў безпадстаўна зьмешчаны 8 верасня ў ізалятар часовага ўтрыманьня і вызвалены без прад’яўленьня абвінавачваньня толькі 17 верасьня. Разам з ім былі затрыманыя больш за 10 актывістаў, якія правялі розныя тэрміны ў ІВС, прычым кожны раз іх падазравалі ў здзяйсненьні новых парушэньняў.

У сваім адказе намеснік старшыні Менгарвыканкама М. Ціцянкоў спасылаецца на немагчымасьць правядзедзя пікету ва ўказаным месцы, паколькі: “ правядзеньне пікетаваньня на тэрыторыі паміж дамамі №№2 і 6 па вуліцы Харужай будзе ствараць перашкоды для пешаходнага і транспартнага руху”.

Характэрна, што даволі вялікая пляцоўка за гандлёвым цэнтрам “Імпульс” каля Камароўскага рынку досыць бязлюдная, калі не ўлічваць, што яе аблюбавалі прадаўцы розных латэрэяў.

Як паведаміла праваабаронца Наста Лойка, той факт, што заяўнікі прасілі ў выпадку перашкод для правядзення дадзенага масавага мерапрыемтсва (час, месца, дата) прапанаваць нам альтэрнатыўныя час, месца альбо дату згодна заканадаўству Рэспублікі Беларусь.Менгарвыканкамам быў цалкам ігнараваны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства