Маці атрымала адказ на свой зварот у МУС, у якім прасіла паведаміць, дзе пахаваны яе пакараны сын

2010 2010-10-25T09:20:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Суд Ленінскага раёна Мінска адмовіў маці пакаранага смерцю Андрэя Жука ў разглядзе скаргі на адмову даць звесткі аб месцы пахавання сына.

Святлана Жук, сын якой быў пакараны 18 сакавіка 2010 года, абскардзіла ў раённым судзе неправамернае, як яна лічыць, бяздзеянне дэпартамента выканання пакаранняў МУС, паведаміў праваабаронца Раман Кісляк.

Паводле яго слоў, у пачатку верасня жанчына атрымала з дэпартамента адказ на свой зварот у МУС, у якім прасіла паведаміць, дзе пахаваны яе пакараны сын. У такой інфармацыі ён было адмоўлена са спасылкай на палажэнне артыкула 175 Крымінальна-выканаўчага кодэкса: "Цела для пахавання не выдаецца, аб месцы пахавання не паведамляецца".
У звароце ў суд Ленінскага раёна Мінска Святлана Жук патрабавала прызнаць адмову неправамернай і абавязаць дэпартамент выканання пакаранняў МУС даць такія звесткі.
З суда яна атрымала пастанову аб адмове ў распачынанні грамадзянскай справы па яе скарзе з прычыны непадведамаснасці справы суду.
"На жаль, да парушэння правоў Святланы Жук на атрыманне інфармацыі, свабоду ад бесчалавечага абыходжання, а менавіта так у адпаведнасці з Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах кваліфікуецца адмова даць звесткі аб месцы пахавання сына, дабавілася яшчэ адно — парушэнне права, прадугледжанага пактам, на справядлівы суд", — заявіў Кісляк. На яго думку, суд выкарыстаў працэсуальныя хітрасці для таго, каб не разглядаць гэтую справу ў публічным судовым пасяджэнні.
Раман Кісляк паведаміў, што Святлана Жук мае намер звярнуцца са скаргай у Мінскі абласны суд.
Як паведамляў БелаПАН, 17 ліпеня 2009 года Мінскі абласны суд прызнаў двух жыхароў  Салігорскага раёна, Андрэя Жука і Івана Сарокіна, вінаватымі ў разбойным нападзе на супрацоўнікаў СВК "Бальшавік-Агра", якія перавозілі грошы для выплаты зарплаты работнікам сельгаспрадпрыемства, і іх забойстве 27 лютага 2009 года на аўтадарозе паблізу вёскі Крывічы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international