Маладэчна: афіцыйны курс на маўчанне

2010 2010-10-25T08:51:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maladechna-plakat-smi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У маладэчанскіх СМІ па-ранейшаму не звяртаюць увагі на выбары. А выбарчыя плакаты ў горадзе размясцілі на ўстановах збольшага ў малазаўважных месцах. Складаецца ўражанне, што ўсё адмыслова робіцца дзеля таго, каб людзі не надавалі значэння гэтай важнай палітычнай падзеі.

Афіцыйная “Маладзечанская газета”, якая выходзіць два разы на тыдзень, упарта не заўважае выбарчую кампанію ў горадзе. Ні слова не было напісана ні пра збор подпісаў, ні пра пікеты, якія адбываліся штодзень. Можа таму, што пікеты ладзіліся па зборы подпісаў за дэмакратычных вылучэнцаў – Кастусёва, Саннікава, Раманчука і Някляева, а за Лукашэнку адбыўся толькі адзін, і зусім непаспяховы?

Пакуль што ў афіцыйных райвыканкамаўскіх выданнях – газеце і сайце – змяшчаюць толькі рашэнні ТВК. Маладэчанскі тэлевізійны канал пра прэзідэнцкія выбары таксама зусім не ўзгадвае.

Такім чынам, зараз шараговаму маладэчанцу можа падацца, што выбары датычацца выключна прадстаўнікоў апазіцыі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international