Брэсцкі абласны суд падтрымаў пазіцыю ўладаў

2010 2010-10-23T12:53:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sh4apiotkina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тамара Шчапёткіна

Тамара Шчапёткіна

21 кастрычніка Брэсцкі абласны суд разгледзеў скаргу 10 выбаршчыкаў горада Бярозы, якія прасілі  прызнаць сумеснае рашэнне Бярозаўскага райвыканама і прэзідыума Бярозаўскага райсавета па стварэнню Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі незаконным. Грамадзяне, якія вылучылі Тамару Шчапёткіну ў склад камісіі, прасілі таксама суд абавязаць вышэйназваныя органы прыняць новае рашэнне па стварэнню выбарчай камісіі з уключэннем ў яе склад Т. Шчапёткінай.

Трэба адзначыць, што да гэтага суд Бярозаўскага раёна ўвогуле адмовіўся разглядаць скаргу на рашэнне райвыканкама і райсавета па фармаванню раённай выбарчай камісіі, але заяўляльнікі накіравалі скаргу ў абласны суд. Яны прасілі, каб справа была разгледжана ў Бярозаўскім судзе іншым суддзёй, але нечакана для іх саміх справу прыняў да разгляду Брэсцкі абласны суд.

Разгляд справы пачаўся са спазннем на 3 гадзіны і доўжыўся 15 хвілін. На заўвагу аб спазненні суддзя Дзмітрук, які вёў працэс, сказаў: “Шчаслівыя гадзін не назіраюць.” Аб парушэнні графіку разгляду справы быў пакінуты запіс у кнізе заўвагаў і прапаноў.

Рашэнне Брэсцкага абласнога суда было прадказальна: пакінуць скаргу выбаршчыкаў, якія вылучалі свайго прадстаўніка ў склад раённай камісіі, без задавальнення.                                                  “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international