viasna on patreon

У адносінах да белаазёрскіх актывістаў, сябраў ініцыятыўнай групы Аляксандра Казуліна, распачатая адміністратыўная справа

2006 2006-02-24T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аляксандар Кузьмін і Ларыса Мажэйка, сябры ініцыятыўнай групы Аляксандра Казуліна, абвінавачваюцца ў тым, што даручылі збор подпісаў іншым асобам, паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА.

У пастанове, падпісанай 22 лютага пракурорам Бярозаўскага раёну Мечыславам Курыловічам, гаворыцца, што падставай для разьбіральніцтва стала паведамленьне з раённай выбарчай камісіі, у якой нібыта даведаліся, што подпісы на карысьць Аляксандра Казуліна ў жыхароў Белаазёрску зьбіралі ня толькі сябры ініцыятыўнай групы.

Пракурор Бярозаўскага раёну старшы саветнік юстыцыі Курыловіч, рязгледзеўшы матэрыялы праверкі, устанавіў, што прыцягнутыя да збору подпісаў Аляксандар Кузьмін і Ларыса Мажэйка перавысілі свае паўнамоцтвы і прыцягнулі да збору подпісаў асобаў, якія не зьяўляліся сябрамі ініцыятыўнай групы кандыдата. Пры гэтым яны парушылі арт. 61 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь і ўчынілі правапарушэньне, прадугледжанае арт. 167-3 КаАП РБ.

Сам А. Кузьмін патлумачыў, што, магчыма, у час збору подпісаў хтосьці з сябраў ініцыятыўнай групы зайшоў у кватэру, дзе зьбіраліся подпісы. Што тычыцца Л. Мажэйкі, дык яна сьведчыць, што збор подпісаў дапамагаў зьбіраць ейны брат, які зьяўляецца сябрам ініцыятыўнай групы. Паводле рашэньня пракурора, справа аб гэтым адміністратыўным правапарушэньні будзе перададзена ў суд Бярозаўскага раёну. Па словах берасьцейскага праваабаронцы, сябра БХК Ігара Маслоўскага, “у Выбарчым кодэксе не прапісана, чыёй рукой павінен быць запоўнены падпісны ліст, таму ў белаазёрскіх актывістаў ёсьць шанец вырашыць праблему станоўча”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства