Падчас нядаўняга ператрусу, які праводзіўся супрацоўнікамі КДБ у пружанскага грамадзкага актывіста Алега Дайнэкі, яго прымушалі прызнацца ў сяброўстве неіснуючай арганізацыі

2006 2006-02-24T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА.
Кадэбісты выклікалі Алега Дайнэку з працы (ён працуе на мясцовым малаказаводзе). Паказаўшы пасьведчаньні і санкцыю на ператрус, два супрацоўнікі дзяржбясьпекі паехалі з А. Дайнэкам да яго дому, дзе правялі ператрус. Супрацоўнікі КДБ заявілі, што ён праводзіцца паводле крымінальнай справы — абвінавачаньне ў паклёпе на прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Па словах Алега Дайнэкі, супрацоўнікі дзяржбясьпекі адразу патрабавалі прад’явіць матэрыялы, якія ганьбуюць прэзыдэнта. Аднак, калі актывіст адказаў, што такіх матэрыялаў няма, пачалі ператрус, шукаючы найперш матэрыялы, зьвязаныя з незарэгістраванай арганізацыяй “Партнэрства”.

Як і ў актывістаў зь іншых рэгіёнаў, з кампутара А. Дайнэкі выкруцілі вінчэстар, забралі дыскі, а таксама налепкі і значкі з дэмакратычнымі лёзунгамі. “Мяне ўразіла зь якой настойлівасьцю шукалі матэрыялы, якія зьвязаныя з “Партнэрствам”, — гаворыць грамадзкі актывіст. — Ад мяне патрабавалі, каб я прызнаўся, што я зьяўляюся сябрам “Партнэрства”, хаця я казаў, што гэта няпраўда і такой арганізацыі не існуе”. Акрамя гэтага Алега Дайнэку і ягоную жонку некаторы час пратрымалі ў мясцовай управе КДБ, адпусьціўшы пасьля гэтага на працу. Што насамрэч шукалі кадэбісты, актывісту дагэтуль невядома.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international