Замест медалёў ліквідатарам улады паабяцалі жэтоны

2010 2010-10-22T13:46:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Арганізацыя ліквідатараў і інвалідаў ЧАЭС «Дапамога» зврянулася да ўладаў з прапановай у 25-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС ушанаваць ліквідатараў адмысловымі медалямі. Замест гэтага чарнобыльцам паабяцалі выдаць памятныя жэтоны.

Арганізацыя ліквідатараў і інвалідаў ЧАЭС «Дапамога» - працуе з сакавіка 2007 г. Зарэгістравана 10 верасня 2007 г. У цяперашні час яна аб'ядноўвае 16 раённых арганізацый Гомельскай вобласці і можна сказаць перарасла ў рэгіянальную арганізацыю Гомельскай вобласці.

Арганізацыя актыўна працуе з “Саюзам-Чарнобыль" - Беларусь, які ўзначальвае Аляксандр Ваўчанін. Арганізацыя мае напрацоўкі па супрацоўніцтве з адпаведнымі арганізацыямі Расіі, Украіны, Літвы, Францыі, Ірландыі, Германіі. На сённяшні дзень «Дапамога» займаецца аб'яднаннем ліквідатараў і ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы, сацыяльнай і прававой абаронай, аказаннем юрыдычных і гуманітарных паслуг, стварэннем разгорнутай базы ўліку па кожнай катэгорыі грамадзян пацярпелых ад тэхнагенных катастроф. За час працы арганізацыя ўдзельнічала ў шматлікіх судовых разглядах па пацвярджэнню статусу "Ліквідатар ЧАЭС". Аказвае гуманітарную дапамогу сваім членам.

Распавядае старшыня праўлення мазырскай арганізацыі ліквідатараў і інвалідаў ЧАЭС «ДАПАМОГА»  Валер Зайцаў:

А як жа ставяцца да нас - ліквідатараў катастрофы 20 стагоддзя, нашы вышэйшыя органы ўлады? Ды практычна ніяк, мала таго што пра нас ўспамінаюць толькі раз на год 26 красавіка, і то больш пра катастрофу, чым пра людзей, якя ліквідавалі яе наступствы. У наступным 2011 г. спаўняецца 25 гадоў з дня гэтай страшнай катастрофы 20 стагоддзя і ў суседніх дзяржавах Украіне, Расіі, да гэтай даты ідзе пэўная падрыхтоўка, ўшаноўвання ліквідатараў rатастрофы на ЧАЭС, т.е плануецца ўручэнне медалёў і ордэнаў.

На наш зварот, з нагоды вырабу медалёў да 25-й гадавіны аварыі на ЧАЭС, мы атрымалі адказ ад кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Макея, у якім гаворыцца, што па плане мерапрыемстваў да 25-й гадавіны катастрофы на ЧАЭС, які быў зацверджаны 11 жніўня 2010 года намеснікам прэм’ер-міністра І. Бамбізай, прадугледжана вырабіць памятны жэтон, для ўручэння ліквідатарам ЧАЭС.

Наогул жэтоны прызначаныя і выдаюцца аўтаінспектарам, афіцэрам (імянны жэтон), кантралёрам, паліцэйскім, каб падкрэсліць іх ролю ў грамадстве. Да якой жа катэгорыі цяпер будуць адносіцца ліквідатары катастрофы на ЧАЭС і дзе будзе магчымым нашэнне гэтага жэтона? Можа ў кішэні?”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international