"Незалежныя СМІ ў выгнанні" – канферэнцыя ў Стакгольме

2010 2010-10-22T13:41:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

"Незалежныя СМІ ў выгнанні" – канферэнцыя пад такой назвай праходзіць у Стакгольме. У ёй прымаюць удзел прадстаўнікі СМІ, журналісцкіх і праваабарончых арганізацый з Еўропы, Азіі і Афрыкі.

Журналісцкі прафесіяналізм і праблемы эканамічнага выжывання незалежных сродкаў масавай інфармацыі ў выгнанні ў свеце – гэта асноўныя тэмы сённяшняга дня працы канферэнцыі ў Стакгольме.

У другі дзень увага засяродзіцца на пытаннях інфармацыйных тэхналогій і іх бяспекі. Удзельнікі задумаюцца таксама над сваімі планамі на будучыню.

Напярэдадні ўвечары на канферэнцыі выступілі прадстаўнікі інстытута "Fojo": дырэктар Анэлі Эверс і міністр па справах Еўрасаюза Швецыі Біргіта Ольсан. Еўрапейскі прадстаўнік аб’яднання Сусветнай свабоднай прэсы Рональд Коўэн зазначыў, што гэтая канферэнцыя дае ўнікальную магчымасць сустрэцца і абмеркаваць усе праблемы СМІ ў выгнанні ва ўсім свеце. 

Канферэнцыя працягнецца да 24 кастрычніка.

Інстытут павышэння кваліфікацыі журналістаў "Fojo" з’яўляецца незалежнай шведскай ўстановай, якая падтрымлівае свабоду слова і незалежныя СМІ як у самой Швецыі, так і ва ўсім свеце. Асноўныя напрамкі дзейнасці інстытута – прафесійны журналізм, свабода слова, дэмакратыя і правы чалавека.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international