Беларускія эколягі не задаволеныя плянамі разьвіцьця Нарачанскага краю.

2010 2010-10-19T16:38:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Яны спадзяюцца, што да іх меркаваньня ўсё ж прыслухаюцца.

Заўвагі эколягаў зьвязаныя з двума дакумэнтамі. Першы – гэта схема комплекснага разьвіцьця Мядзельскага раёна, а другое – гэта ўжо падпісаная прэзыдэнтам праграма разьвіцьця Нарачанскага краю. Праграма разьвіцьця ААН зрабіла экалягічную ацэнку гэтых праектаў. Да шэрагу пунктаў у згаданых дакумэнтах ААН мае заўвагі, зь якімі згодныя экалягічныя арганізацыі – тлумачыць Ірына Сухій з аб’яднаньня „Экадом”.

І. Сухій: У гэтых праектах прадугледжваецца зьмена ахоўных рэжымаў у Нацыянальных парках. Адзін з ключавых момантаў – гэта батанічная тэрыторыя ў раёне запаведніка „Блакітныя азёры”. Гэта адно зь ядраў Нарачанскага парку. У плянах ёсьць ліквідацыя гэтай запаведнай часткі й перанос яе ў іншае месца. Плошча запаведнай зоны таксама зьмяншаецца, а значыць і здымаецца ахоўны рэжым. У сваю чаргу там растуць гатункі, важныя ў эўрапейскім маштабе.

Таксама эколягі занепакоеныя будаўніцтвам новых санаторыяў і дамоў адпачынкаў у розных месцах. На іх думку, турызм у Нарачанскім краі трэба разьвіваць у рамках існуючых населеных пунктаў. Усё з увагі на нагрузку азёраў.

І. Сухій: Возьмем, напрыклад, заказьнік „Блакітныя азёры”. Там вельмі вялікі паток турыстаў. Але ніхто не ацэньвае максымальную нагрузку на акрэсьленыя тэрыторыі, якая б не прывяла да яе дэградацыі. Вядома, што людзі павінны мець магчымасьць прыходзіць і глядзець на прыгажосьць беларускай прыроды. Мы ня кажам, што трэба ўсё зачыніць і нікога не пускаць. Але калі на невялікую турыстычную стаянку адначасова пускаюць 2-3 групы зь дзіцячых лягераў па 150 чалавек кожная, якія ўсё вакол затаптываюць і засьмечваюць, то гэтага дазваляць нельга.

Меркаваньне грамадзкасьці й эколягаў не былі ўзятыя пад увагу падчас падрыхтоўкі праграмы разьвіцьця Нарачанскага краю й Мядзельскага раёна, што гарантавана Архускай канвэнцыяй. Ірына Сухій яшчэ спадзяецца, што да іх прыслухаюцца. Праблема ў тым, што праграма ўжо падпісаная прэзыдэнтам краіны.

Акрамя таго, праект пярэчыць папярэдняй праграме аб стварэньні Нарачанскага нацыянальнага парку. У першай праграме гаварылася аб тым, што нельга зьмяншаць тэрыторыю запаведных зонаў. У сваю чаргу другая праграма прадугледжвае такое зьмяншэньне. Ірына Сухій зазначае, што эколягі з гэтай нязгоднасьці спадзяюцца выцягнуць як мага больш карысьцяў для экалёгіі й навакольнага асяродзьдзя.

Чарговы аспэкт, на які зьвяртае ўвагу Ірына Сухій – гэта патрэба разумнага каардынаваньня працаў і турыстычнай дзейнасьці на ўнікальных беларускіх тэрыторыях.

І. Сухій: Паколькі цяпер у Нарачы нельга купацца, то прапаноўваецца накіраваць нагрузку на іншыя азёры. Гэта можа прывесьці да таго, што паток турыстаў, які перанакіруюць з Нарачы, прывядзе да сытуацыі, як на возеры Сьвіцязь. Калі гэта ніяк не рэгуляваць, то мы замест краіны блакітных азёраў будзем мець „мёртвый край”. У Мядзельскага раёна няма іншых патэнцыялаў для эканамічнага разьвіцьця акрамя турызму. Аднак гэта трэба рабіць разумна.

Праграма разьвіцьця ААН і экалягічныя арганізацыі згодныя, што пляны разьвіцьця індустрыі ў рэгіёне Нарачы могуць нанесьці ўрон багацьцю цэлага рэгіёна. Калі ня будзе добрай каардынацыі ў гаспадараньні згаданымі тэрыторыямі, то турыстаў ня будзе чым прыцягваць. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international