viasna on patreon

З 2011 году арганізоўваць канцэрты будзе лягчэй

2010 2010-10-21T18:33:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Ад арганізатараў масавых відовішчаў больш ня будуць патрабаваць атрыманьня дазволу ад ворганаў дзяржаўнай улады. Адпаведны ўказ уваходзіць у сілу 1 студзеня 2011 году. Інфармацыю пра гэта распаўсюдзіла агенцтва БелаПАН.

Новы ўказ таксама скасуе пасьведчаньні на права арганізацыі ў Беларусі гастроляў айчынных і замежных выканаўцаў.

Новаўвядзеньне палегчыць працу арганізатарам канцэртаў і панізіць цэны квіткоў – мяркуе музычны крытык Сяргей Будкін.

С. Будкін: Раней, калі выканаўца адмяняў свой канцэрт і пераносіў яго на іншую дату, трэба было рабіць новае пасьведчаньне, ізноў зьбіраць усе дакумэнты ды плаціць грошы. Чым большая канцэртная заля, тым больш трэба было плаціць. Аплата за пасьведчаньне даходзіла да некалькі мільёнаў рублёў. Натуральна, цяпер праводзіць канцэрты будзе прасьцей.

Прэс-служба прэзыдэнта Беларусі паведамляе, што указ “здымае неабгрунтваваныя абмежаваньні ў сфэры арганізацыі культурна-масавых мерапрыемстваў ды будзе спрыяць фарміраваньню ў краіне сучаснага цывілізаванага шоў-бізнэсу”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства