Што трэба ведаць журналісту, які асвятляе выбары?

2010 2010-10-19T12:04:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Звяртаем вашу ўвагу на адпаведны раздзел у рубрыцы «Прэса і выбары», якая з нядаўняга часу працуе на сайце БАЖ.

Гэта актуалізаваныя матэрыялы брашуры «СМІ і выбары. Гід для беларускага журналіста», выпушчанай ў 2004 г. Сусветнай кампаніяй за свабоду слова «Article 19» супольна з БАЖ.

Зручнасць «гіда» ў тым, што ён пабудаваны на пытаннях і адказах, якія дапамогуць журналісту сістэматызаваць веды пра свае правы і абавязкі ў перыяд выбараў.

— Што варта зрабіць рэдакцыі напярэдадні і ў пачатку выбарчай кампаніі?

— Ці трэба акрэдытоўваць карэспандэнтаў пры выбарчых камісіях?

— Як выкарыстоўваць у друку вынікі апытанняў і сацыялагічных даследаванняў?

— Ці праўда, што агітацыйныя матэрыялы ва ўсіх газетах павінны публікавацца бясплатна?

— Як журналісту рэагаваць на прапанову «папрацаваць назіральнікам»?

— Якая адказнасць вызначана Выбарчым заканадаўствам за распаўсюд ілжывых звестак, якія зневажаюць кандыдатаў?

— Ці можа кандыдат, які лічыць сябе зняважаным, звярнуцца ў суд без папярэдняга звароту ў рэдакцыю з патрабаваннем апублікаваць абвяржэнне?

— Ці можа журналіст быць прыцягнуты да адказнасці за выказванне свайго меркавання?

— Якія асноўныя правілы падрыхтоўкі «праблемных» артыкулаў?

На гэтыя ды іншыя пытанні можна знайсці адказы ў раздзеле, прысвечаным Беларусі.

У гэтай жа рубрыцы можна азнаёміцца з міжнароднымі дакументамі, што рэгламентуюць асвятленне выбараў у СМІ.

У гэтай жа рубрыцы можна знайсці:

— Каляндарны план выбарчай кампаніі

— Раздзел «Канфлікты ў галіне СМІ», дзе змяшчаецца датычная выбараў інфармацыя ад службы маніторынгу, прэс-службы БАЖ, а таксама іншых СМІ

— Карысныя кантакты і спасылкі — каардынаты і лінкі тых устаноў і рэсурсаў, якія могуць быць для журналістаў крыніцамі інфармацыі пра ход выбараў

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international