Брэст: Дзяржаўная прэса амаль нічога не піша пра цяперашні этап выбарчай кампаніі

2010 2010-10-21T17:33:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smi1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Апублікаваная яшчэ 7 кастрычніка нататка пад назвай “Что разрешено, то не запрещено”, прысвечаная рашэнню брэсцкіх уладаў змяніць уласнае рашэнне аб месцах, дзе забаронена правядзенне пікетаў з мэтай збору подпісаў у падтрымку кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, на сённяшні дзень з'яўляецца апошняй публікацыяй абласной газеты “Заря” на тэму цяперашняй выбарчай кампаніі, размешчанай на сайце выдання (http://zarya.by/), заснавальнікамі якога з'яўляюцца Брэсцкі аблвыканкам і абласны Савет дэпутатаў.

Вельмі скупа асвятляе падрыхтоўку да прэзідэнцкіх выбараў і яшчэ адна аблвыканкамаўская газета “Народная трыбуна”, якая выдаецца на беларускай мове. Наведвальнікі сайта гэтай газеты (http://www.tribune.by/)могуць знайсці толькі інфармацыю пра тое, што “да 29 верасня будуць сфармаваны тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі”. Абодва дзяржаўных выданні нават словам не абмовіліся пра цяперашні этап выбарчай кампаніі - зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты.

На сайце друкаванага органа Брэсцкага гарвыканкама - газеты “Брестский вестник” (http://www.bvn.by/)у пачатку кастрычніка можна было даведацца, што ў горадзе створаны раённыя камісіі па выбарах прэзідэнта РБ, а 21 кастрычніка размешчана інфармацыя “Участки определены”, дзе гаворка вядзецца пра месцы, дзе пройдзе галасаванне. У нататцы у прыватнасці, гаворыцца, што “подавляющее их большинство для удобства горожан разместят в учебных и медицинских учреждениях, общежитиях, клубах предприятий и зданиях организаций. Можно будет проголосовать и в войсковых частях, а на территории “москвичей” урны будут стоять даже в кафе “Зодчие”, расположенном в районе Брестского государственного технического университета". Аб зборы подпісаў, зноў жа, інфармацыі няма.

Крыху больш распавядае пра маючыя адбыцца выбары газета “Вечерний Брест” (http://vb.by/), адным з заснавальнікаў якой з'яўляецца Брэсцкі гарадскі Савет дэпутатаў. У кастрычніку выданне паспела распавесці сваім чытачам і размясціць на сваім сайце справаздачу з прэc-канферэнцыі на тэму выбараў з начальнікам галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы Брэсцкага аблвыканкама, сябрам Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Аляксандрам Калядой, рашэння мясцовага гарвыканкама “ Об определении в г.Бресте мест, запрещенных для проведения пикетирования”, а таксама інфармацыю аб стварэнні тэрытарыяльных і ўчастковых выбарчых камісій. Што тычыцца збору подпісаў, то “вечерка” прысвяціла яму рэпартаж  “Даёшь автограф!”, Дзе падрабязна паведамляецца, што многія берасцейцы актыўна падпісваюцца за кандыдатаў у прэзідэнты, а сярод вылучэнцаў згаданы не толькі Лукашэнка, але і Рымашэўскі, Някляеў, Саннікаў, Раманчук.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international