У Віцебску затрымліваюць моладзь за абвесткі пра сустрэчу кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча з выбаршчыкамі

2006 2006-02-24T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

23 лютага ў 21 гадзіну ў Віцебску супрацоўнікамі міліцыі Першамайскага РУУС былі затрыманыя Віталь Броўка і Зьміцер Караткевіч. Маладыя людзі расклейвалі абвесткі пра пра сустрэчу кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча з выбаршчыкамі, якая плануецца на 26 лютага.

Затрыманыя былі дастаўленыя ў РУУС, дзе на іх былі складзеныя пратаколы затрыманая і праваапарушэньня па арт 143.3 (антысанітарыя), а таксама ўзятыя тлумачальныя.

Матэрыялы адміністратыўных справаў перададзеныя ў адміністратыўную каімісю па месцы жыхарства моладзевых актывістаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства