Гродна: Назіральнікаў не запрасілі на паседжанні па фармаванні выбарчых участкаў

2010 2010-10-21T16:51:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ramanurgel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гродне пры фармаванні выбарчых участкаў назіральнікаў Святлану Рудкоўскую і Рамана Юргеля не запрасілі на паседжанні адпаведных тэрытарыяльных камісій і адміністрацый Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў.

Праваабаронцы накіравалі адпаведныя скаргі ў пракуратуру і ЦВК. Яны звяртаюць увагу гэтых органаў на той факт, што іх зарэгістравалі назіральнікамі ў Кастрычніцкай раённай і Ленінскай раённай камісіях і абяцалі цвёрда запрашаць на ўсе афіцыйныя паседжанні. Аднак ніхто іх не паінфармаваў пра працэс фармавання выбарчых участкаў.

Святлана Рудкоўская і Раман Юргель лічаць, што быў парушаны прынцып празрыстасці і галоснасці. Як факт такога парушэння – і адсутнасць даты правядзення адпаведных паседжанняў камісій. Грамадскія актывісты звяртаюць увагу на недапушчальнасць такіх дзеянняў камісій і просяць вышэйшыя інстанцыі зрабіць папярэджанне Гродзенскім тэрытарыяльным выбарчым камісіям і не дапускаць такіх прэцэдэнтаў на наступных этапах выбарчай кампаніі.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international