Магілёў: Пры ўтварэнні выбарчых участкаў груба парушаны закон

2010 2010-10-21T15:39:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/buhel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Барыс Бухель.

Праваабаронца Барыс Бухель.

Нагодай для такіх сцвярджэнняў з’яўляецца тое, што пры ўтварэнні ўчасткаў для галасавання была парушана ўстаноўленая законам працэдура іх стварэння, а менавіта – не было ўзгаднення адпаведных рашэнняў адміністрацый з тэрытарыяльнымі выбарчымі камісіямі.

“Справа ў тым, што я сваімі вачыма бачыў рашэнне аб фарміраванні выбарчых участкаў для галасавання, якое прымалася адміністрацыяй Кастрычніцкага раёна г.Магілёва. На ім адсутнічала графа ўзгаднення з Кастрычніцкай раённай выбарчай камісіяй пытання аб фарміраванні выбачых участкаў. На рашэнні не было пазначана нумара і даты пратакола пасяджэння Кастрычніцкай раённай выбарчай камісіі. Другім фактам, які ўскосна пацвярджае тое, што гэтага пасяджэння не было ў прыродзе, з’яўляецца тое, што мяне як назіральніка не папярэдзілі і не запрасілі на гэтае пасяджэнне”, - гаворыць праваабаронца Барыс Бухель.

Праваабаронца Аляксей Колчын адзначае, што яму члены Ленінскай раённай выбарчай камісіі без праблем паказалі рашэнне аб фарміраванні ўчасткаў для галасавання.

“На гэтым рашэнні таксама не быў пазначаны нумар і дата пратакола, дзе з раённай выбарчай камісія ўзгаднялася пытанне фарміравання выбарчых участкаў. Гэтае рашэнне, хутчэй за ўсё, было прынята выключна адміністрацыяй Ленінскага раёна, без узгаднення з Ленінскай раённай выбарчай камісіяй і проста спушчана ў апошнюю. На маё пытанне, ці праходзілі якія-небудзь пасяджэнні раённай камісіі, дзе разглядалася пытанне фарміравання выбарчых участкаў для галасавання, члены выбарчай камісіі сказалі што нічога не было”.

З нагоды парушэння працэдуры фарміравання ўчасткаў для галасавання праваабаронцы рыхтуюць скаргі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international