Мінск: За подпіс – чырвона-зялёная кепка

2010 2010-10-21T12:03:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/red-green.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паставіўшы подпіс за альтэрнатыўнага кандыдата, некаторыя грамадзяне ў чаканні запытваюцца “А што вы нам дасце?”. У адказ на здзіўленыя погляды зборшчыкаў подпісаў яны пачынаюць тлумачыць, што, маўляў, вашыя калегі, што збіраюць подпісы за Лукашэнку, за гэта кепкі раздаюць.

На такое нечаканае пытанне выбаршчыка, напрыклад, давялося адказваць актывістцы з ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава, якая стаяла ў пікеце на прыступках сталічнага ўнівермагу “Беларусь”.

- Падыйшоў чалавек, падпісаўся і запытваецца “А што вы нам дасце?”. Ён распавёў, што за подпіс за Лукашэнку атрымаў чырвона-зялёную кепку. Кажу, мы вам нічога не можам даць – у нас не той бюджэт,- распавяла дзяўчына. – Праўда, я не бачыла, як гэтыя кепкі выдавалі, бо народу да іх пікету зусім не шмат падыходзіла.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international