Светлагорскі чыноўнік заявіў, што ініцыятыўныя групы падманваюць выбаршчыкаў

2010 2010-10-21T09:46:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svetlagorsk-podpisy-kastyseu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Намеснік старшыні Светлагорскай раённай выбарчай камісіі (Гомельская вобласць) Ул. Кукар заявіў, што ўдзельнікі збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты пастаянна падманваюць выбаршчыкаў. Каардынатары збору подпісаў абвяргаюць гэта і кажуць аб сваім абурэнні.

«На жаль, даводзіцца пастаянна сутыкацца з падманам выбаршчыкаў, калі іх просяць прад’явіць пашпарт і не паставіць дату і подпіс за меркаванага кандыдата, а, напрыклад, за тое, каб заасфальтавалі двор (павысілі пенсію, пабудавалі паліклініку або школу)» – заявіў у інтэрвію газеце «Светлагорскія навіны» Уладзімір Кукар (начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Светлагорскага райвыканкама).

Мясцовыя каардынатары збору подпісаў кажуць з гэтай нагоды, што ім нічога невядома пра такія выпадкі.

– На падпісных лістах напісана, за каго збіраюцца подпісы, – гаворыць Вадзім Болбас, які каардынуе ў раёне ініцыятыўную групу па вылучэнню кандыдатам у прэзідэнты Рыгора Кастусёва (Партыя БНФ). – Ні ад выбаршчыкаў, ні ад выбарчай камісіі ніякіх заўваг не было.

Ён распавёў, што акрамя абавязковых пасведчанняў, выдадзеных Цэнтральнай выбарчай камісіяй, зборшчыкі подпісаў маюць нагрудныя карткі: каб людзі адразу бачылі, за што збіраюцца подпісы.  

– Гэтыя словы Ул. Кукара накіраваны на тое, каб выклікаць у выбаршчыкаў падазронасць і перашкодзіць збору подпісаў за дэмакратычных кандыдатаў, – лічыць Святлана Міхальчанка, каардынатар ініцыятыўнай групы ў раёне па вылучэнню кандыдатам у прэзідэнты Уладзіміра Някляева. – Пры зборы подпісаў на вуліцах мы апранаем адмысловыя накідкі, пры пакватэрным абыходзе – нагрудныя карткі. Пра які падман можна казаць?

Здзіўлены заявай светлагорскага чыноўніка і Марат Афанасьеў, каардынатар ініцыятыўнай групы на Гомельшчыне па вылучэнню кандыдатам у прэзідэнты Яраслава Раманчука (Аб’яднаная грамадзянская партыя):

– Пры зборы подпісаў ініцыятыўная група імкнецца, каб выбаршчыкі ўжо цяпер запомнілі патэнцыяльнага кандыдата. Людзям паказваюць партрэт Раманчука, коратка распавядаюць пра яго. Які сэнс падманваць выбаршчыкаў і казаць, што подпісы збіраюцца за асфальтаванне двара? – кажа М. Афанасьеў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international