Баранавічы: Мясцовая афіцыйная газета стрымліваецца ад інфармацыі пра прэтэндэнтаў

2010 2010-10-21T08:55:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-nash-kraj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ужо прайшло больш за месяц з моманту абвяшчэння выбарчай прэзідэнцкай кампаніі. Мясцовая афіцыйная газета “Наш край” за гэты тэрмін толькі аднойчы 2 кастрычніка надрукавала на 2-ой старонцы артыкул “За аўтографамі да электарату” і спіс 17 прэтэндэнтаў, якія распачалі кампанію па збору подпісаў за вылучэнне ў якасці кандыдатаў у прэзідэнты. Гэты пералік прэтэндэнтаў суправаджаўся надзвычай сціплай інфармацыяй пра іх жыццёвы шлях. Паведамлялася, напрыклад, што Петр Барысаў – пенсіянер, а Мікалай Статкевіч – ваенны пенсіянер, ну а Сяргей Іваноў – часова непрацуючы, Уладзімір Правальскі – індывідуальны прадпрымальнік. У чытачоў газеты пасля такога прадстаўлення можа скласціся ўражанне, што гэта не прэтэндэнты ў прэзідэнты, а кандыдаты, магчыма, ў сельскі Савет дэпутатаў.

Больш увагі і газетнай плошчы “Наш край” удзяліў у нумары за 19 кастрычніка прэтэндэнту ў кандыдаты Уладзіміру Някляеву, перадрукаваўшы артыкул з газеты “Рэспубліка”. У артыкуле паведамляецца пра паседжанне ЦВК, на якім выносілася папярэджанне ініцыятыўнай групе прэтэндэнта, і канешне – падрабязна пра тыя парушэнні, якія сталі падставай для папярэджання. Пра астатніх прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта і збор подпісаў іх ініцыятыўнымі групамі газета “Наш край” пакуль маўчыць.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international