У Мінску са збору подпісаў перайшлі на анкетаванне

2010 2010-10-21T08:32:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/minsk-anketa.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Не знікаюць з вуліц сталіцы настаўніцы, якія раней былі заўважаны ў пікетах па зборы подпісаў за А. Лукашэнку. Але зараз замест падпісных лістоў у іх руках з’явіліся дзіўныя анкеты для жыхароў сталіцы.

У анкетах усяго толькі два пытанні:

1. “Какая проблема вызывает у Вас больше всего вопросов в Вашем под’езде, доме, микрорайоне?”

2. “Какие проблемы в жизни столицы, страны волнуют Вас больше всего?”

Ніякіх пазнак, хто праводзіць гэтае анкетаванне і для якіх мэтаў, на паперах няма. Зато, па прызнанні настаўніц, якія прапаноўваюць мінчукам адказаць на пытанні на ўмовах ананімнасці, паперы ім выдаюць пад строгі ўлік.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international