Пакараны штрафам рэдактар незалежнай газеты "Баранавіцкай газеты" Уладзімір Гундар

2006 2006-02-24T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 лютага суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы прызнаў Уладзіміра Гундара, рэдактара незалежнай «Баранавіцкай газеты», вінаватым ў правапарушэньні па ч.1 арт. 172 КаАП (распаўсюд друкаваных выданьняў, вырабленных з парушэньнем устаноўленага парадку) і наклаў штраф у памеры 5 базавых велічыняў, што складае 145 тыс. рублёў.

Пратакол аб правапарушэньні быў складзены пасьля правядзеньня ператрусу ў кватэры грамадзкага актывіста ў Калядную ноч, калі была канфіскаваная кампутарная тэхніка, асобнікі матэрыялаў Кангрэса дэмакратычных сіл і асобныя аркушы першага нумару "Баранавіцкай газеты". На падставе таго, што на друкаваным выданьні выходныя дадзеныя былі прыведзеныя няпоўнымі -- адсутнічаў адрас рэдакцыі -- рэдактара выклікалі ў міліцыю, дзе скалалі на яго пратакол, які сп. Гундар адмовіўся падпісаць.

Акрамя таго, варта дадаць, што за гэты месяц баранавіцкі грамадзкі актывіст пакараны ўжо двойчы: першы суд адбыўся 6 лютага. На ім Гундар Уладзімір быў прызнаны вінаватым у адміністратыўным правапарушэньні па ч.1 арт. 167.1 КаАП Рэспублікі Беларусь (арганізацыі ці ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і наклала штраф у памеры 20 базавых велічыняў - 580 тысяч рублёў.

На першую судовую пастанову сп. Гундар падаў касацыйную скаргу ў Брэсцкі абласны суд, адказу пакуль няма.
З рашэньнем другога судовага паседжаньня ён таксама ня згодны і будзе яго абскарджваць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international