У Жодзіне выйграна судовая справа па абароне гонару і годнасьці сябраў ініцыятыўнай групы адзінага кандадата

2006 2006-02-24T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

22 лютага ў Жодзінскім гарадзкім судзе рзглядалася справа па калектыўным зыску сябраў ініцыятыўнае групы Аляксандра Мілінкевіча аб неправамерных дзеяньнях грамадзянкі Валянціны Сіліч, якая ў студзені ля ўваходаў на гарадзкі рынак “Стадзедаўскі” прылюдна абражала гонар і годнасьць удзельнікаў збору подпісаў за адзінага прэтындэнта ад Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі З.Чарткова і Сяргея Гудзіліна.

Матэрыял у суд быў ськіраваны начальнікам Жодзінскага ГАЎС сп. Шляхціным толькі пасьля таго, як праваабаронца і сьведка Аляксей Лапіцкі дадаткова прадставіў у міліцыю фотаздымкі правапарушальніцы, зробленыя на месцы здарэньня. Без дадатковых фотаматэрыялаў і ўмяшальніцтва апошняга супрацоўнік Жодзінскага ГАЎС Ігар Макарскі фактычна спыніў справу, матывуючы гэта немагчымасьцю ўстанавіць асобу адказчыка: нібыта жодзінская міліцыя не магла выявіць асобу правапарушальніцы. Такім чынам, толькі прафесійныя дзеяньні праваабаронцы дазволілі давесьці справу да адпаведнага лагічнага выніку - адказнасьці правапарушальніцы па законе.

Падчас судовага паседжаньня правапарушальніца Валянціна Сіліч паводзіла сябе такім чынам, быццам бы парушаныя менавіта ейныя правы. Нават прызнаючы зробленае, пенсіянерка чакала, што Жодзінскі суд падтрымае ейную “правільную” пазіцыю, таму скрайне зьдзівілася, калі судзьдзя па справе Іна Стэфановіч аштрафавала яе на адну базавую велічыню, і Валянціна Сіліч павінна выплаціць у дзяржбюджэт 29 тыс. руб. з уласнае кішэні. Пасьля вынясеньня прысуду пенсіянерка працягвала пагражаць сьведкам і, нават, абяцала прыцягнуць на свой бок “патустароннія сілы” і кожнаму са сьведкаў “паставіць у Царкве сьвечку” ...

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international