Бабруйск: Скаргі падзейнічалі

2010 2010-10-20T17:37:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/miadzviedzievababrujsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алена Мядзведзева, бабруйскі лідэр “Гавары праўду”

Алена Мядзведзева, бабруйскі лідэр “Гавары праўду”

Пасля таго, як сябраў ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева не пусцілі збіраць подпісы ў інтэрнаты, яны напісалі скаргі.

- Нашых людзей не пусцілі ў інтэрнат №12  для вайскоўцаў па вуліцы Дзімітрава, “белшынаўскі” інтэрнат па вуліцы Ульянаўская, 94 і яшчэ ў адзін па вуліцы Гогаля, 189, - распавядае сябра ініцыятыўнай групы Някляева  Алена Мядзведзева. - Спачатку мы тэлефанавалі ў Цэнтрвыбаркам, але там нам адказалі, што па інтэрнатах не прынята хадзіць, і параілі паставіць пікеты ля ўваходаў. Але мы па ўсіх гэтых выпадках напісалі шэсць скаргаў, якія накіравалі ў ваенную пракуратуру, гарадскую пракуратуру і Цэнтрвыбаркам.

Алена Мядзведзева адзначыла, што ўжо праз некалькі дзён скаргі падзейнічалі -ініцыятыўную групу пусцілі ў гэтыя інтэрнаты:

- Я спецыяльна прайшлася менавіта па гэтых інтэрнатах і праверыла, ці сапраўды там зараз можна збіраць подпісы. Аказалася – можна. Каменданты перапісалі мае пашпартныя дадзеныя, але перашкодаў у зборы подпісаў не чынілі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international