viasna on patreon

Слуцк: У раённай камісіі акрэдытаваны шэсць назіральнікаў

2010 2010-10-20T17:34:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aliaksandr-andrushkevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У раённай выбарчай камісіі па стане на 20 кастрычніка акрэдытавана шэсць назіральнікаў, паведамілі ў камісіі.

Па словах старшыні РВК Аляксандра Андрушкевіча, сваіх назіральнікаў вылучылі грамадскія аб'яднанні «Белая Русь» і БРСМ, Слуцкі раённы камітэт прафсаюзаў работнікаў дзяржаўных устаноў, Беларускі саюз жанчын, Беларускі саюз афіцэраў.

Грамадзяне шляхам збору подпісаў вылучылі аднаго назіральніка. Пакуль ні аднаго назіральніка не вылучылі палітычныя партыі і працоўныя калектывы.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства