Незалежная газета "Згода" пад пагрозай закрыцця

2006 2006-02-24T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанне рэдакцыі газеты “Згода” па арт. 5 Закона “Аб друку і іншых СМІ” за публікацыю карыкатур на прарока Мухаммеда ў № 6 от 18-26 февраля 2006 г. Пра гэта 23 лютага паведамілі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у аддзеле рэгістрацыі міністэрства, заявіўшы, што гэта другое цягам году папярэджанне па арт. 5, і таму дзейнасць газеты можа быць спынена. Як паведаміла агенцтва БелТА, 23 лютага Пракуратура РБ выступіла з заявай, у якой дала прававую ацэнку публікацыі, і накіравала ў Міністэрства інфармацыі “прадстаўленне” з просьбай зрабіць захады па прыпыненні альбо спыненні дзейнасці выдання.

Па словах начальніка ўпраўлення прававога забеспячэння, інфармацыі і грамадскіх сувязяў рэспубліканскай Пракуратуры Андрэя Шведа, рэдакцыя газеты "Згода" дапусціла грубыя парушэнні патрабаванняў арт. 5 Закона Рэспублікі Беларусь, які забараняе выкарыстанне СМІ для распальвання нацыянальнай, сацыяльнай, расавай, рэлігійнай нецярпімасці. Паводле Андрэя Шведа, "апублікаванне карыкатур прыніжае рэлігійныя пачуцці мусульман, у той час як для Беларусі заўсёды была характэрная верацярпімасць".
А. Швед нагадаў, што па факце публікацыі карыкатур была ўзбуджана крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага часткай 1 арт. 130 Крымінальнага кодэксу. За апошнія 5 гадоў у Беларусі па гэтым артыкуле было ўзбуджана 6 крымінальных спраў. Андрэй Швед падкрэсліў, што Беларусь стала адзінай краінай у свеце, дзе за перадрук карыкатурных выяваў прарока Мухаммеда ўзбуджана крымінальная справа. З яго словаў, абвінавачаныя альбо падазраваныя па гэтай справе пакуль не вызначаныя.
Прадстаўнік пракуратуры таксама ўдакладніў, што крымінальная адказнасць за распальванне расавай, нацыянальнай альбо рэлігійнай варожасці ў Беларусі вызначаная ў адпаведнасці з міжнароднымі абавязальніцтвамі краіны. (Гаворка ідзе пра арт. 20 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах 1966 г. і арт. 4 Міжнароднай канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх форм расавай дыскрымінацыі 1965 г.)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international