Маладэчна: Пікеты як асноўны сродак інфармацыі

2010 2010-10-20T13:43:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maladechna-pikety2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Маладэчне па-ранейшаму рэгулярна выстаўляюцца пікеты ў падтрымку Андрэя Саннікава, Рыгора Кастусёва і Яраслава Раманчука.  Адзін дзень праходзілі пікеты па зборы подпісаў за Уладзіміра Някляева. Як кажуць пікетоўшчыкі, цікавасць маладэчанцаў да пікетаў крыху зменшылася. Але яны па-ранейшаму застаюцца асноўным сродкам інфармавання шараговых маладэчанцаў аб тым, што на выбарах існуе альтэрнатыва.

Напачатку правядзення пікетавання ў Маладэчне на працягу некалькі гадзін за любога кандыдата збіралі па 30-40 подпісаў. Зараз – удвая меней. Як мяркуюць актывісты, прычына ў тым, што многія, хто меў жаданне падпісацца, ужо скарысталіся гэтай магчымасцю. Бо пікеты ладзіліся амаль штодзень у розных раёнах горада ў самых шматлюдных месцах. Да таго ж, актывісты збіраюць подпісы абыходам кватэраў.

Усе арганізатары пікетаў плануюць працягваць сваю справу. Бо інфармацыйныя дошкі кандыдатаў – гэта да ўсяго і выдатная рэклама.

Бываюць выпадкі, што да пікетаў падыходзяць людзі, якія ўжо падпісаліся за пэўнага кандыдата на даму, але хочуць больш падрабязна пра яго даведацца: чытаюць інфармацыю, распытваюць сябраў ініцыятыўных групаў. Таксама бывае, людзі здзіўляюцца, чаму не раздаюць ніякіх улётак, хаця б з фотаздымкам і інфармацыяй пра чалавека, які збіраецца вылучацца ў Прэзідэнты.

Складаецца ўражанне, што большасць маладэчанцаў не ведае пра іншых прэтэндэнтаў у кандыдаты, акрамя тых, чые пікеты ладзіліся ў горадзе.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international