Сталіца і выбары – паняцці, якія цяжка спалучаюцца?

2010 2010-10-20T11:00:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ploshchanezaliezhnasciminsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Да выбараў кіраўніка дзяржавы засталося ўжо толькі 2 месяцы, а прэзідэнцкая кампанія ў Мінску праходзіць практычна незаўважна для сайтаў афіцыйных інфармацыйных рэсурсаў галоўнага горада краіны.

Мы вырашылі зрабіць невялікі агляд кантэнту гэтых рэсурсаў менавіта 19 кастрычніка.

САЙТ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА

Сярод топавых навін, выстаўленых на гэты сайт, да прыкладу, наступная - Баскетбалісты "Мінска-2006" правядуць сёння першы хатні матч Адзінай лігі ВТБ. Іх супернікам будзе фінская "Хонка". Дадзеная навіна прадстаўлена агенцтвам "Мінск-Навіны", да якога мы вернемся яшчэ пазней.

Навін, прысвечаных праходзячай прэзідэнцкай кампаніі, на сайце Мінгарвыканкама 19 кастрычніка выяўлена не было. Праўда, стаіць справа банэр пад назвай "Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь". Там можна выявіць тры спасылкі. Першая - на сайт Цэнтральнай выбарчай камісіі. Другая спасылка носіць назву "Пра вызначэнне ў горадзе Мінску месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь".  Трэцяя інфармуе пра склад гарадской і раённых выбарчых камісій. Больш інфармацыі - пра ход выбарчай кампаніі ў сталіцы - знайсці немагчыма.

Праўда, на сайце Мінгарвыканкама можна знайсці яшчэ банары, мяркуючы па ўсім, Інтэрнэт-версій галоўных інфармацыйных рэсурсаў выканаўчай улады сталіцы.

"ВЕЧЕРНИЙ МИНСК"

Адным з галоўных матэрыялаў 19 кастрычніка на гэтым рэсурсе стаяла інтэрв'ю Аляксея Хлястова "Андрэй Хлястов: "Я не хачу быць падобным на іншых…"

На запыт у пошукавіку дадзенага рэсурсу "Выбары Прэзідэнта РБ" выскачыла матэрыялаў звыш тысячы, але, пераглядаючы першую сотню спасылак па гэтым запыце, інфармацыя пра цяперашнія выбары кіраўніка дзяржавы звялася да матэрыялу "Зрабі свой выбар!", ці Што такое ўнутранае перакананне і актыўная грамадзянская пазіцыя? У ім распавядаецца, што "аддзел па справах моладзі Мінгарвыканкама рэалізуе праект "Нашы людзі", скіраваны на фармаванне грамадзянскай самасвядомасці і патрыятызму ў моладзевым асяроддзі. У рамках праекта з 21 па 25 чэрвеня 2010 года была праведзена спецыялізаваная змена "Зрабі свой выбар!". Па яе выніках камандамі дзевяці раёнаў горада распрацаваны праграмы дзеянняў моладзі ў перыяд выбарчай кампаніі".

Прыйшлося глядзець матэрыялы, змешчаныя ў частцы "Палітыка" дадзенага рэсурсу. Сярод знойдзеных тэкстаў былі і "Восем тэз Курманбека Бакіева", і "Вярнуць дыялог у канструктыўнае рэчышча" пра напружанасць у беларуска-расійскіх адносінах, і пра Венесуэлу з Кітаем, але пра прэзідэнцкія выбары, нажаль, нічога не знайшлося.

ІНФАРМАЦЫЙНАЕ АГЕНЦТВА "МИНСК-НОВОСТИ"

На 19 кастрычніка галоўнай навінай дадзенага рэсурсу стала апісанне досведу працы бізнэс-інкубатара Моладзевай сацыяльнай службы, які "плануецца распаўсюдзіць на ўсе раёны сталіцы".

Раздзела "Палітыка" на дадзеным рэсурсе выяўлена не было, затое ёсць "Грамадства", галоўнымі матэрыяламі якога на 19 кастрычніка з'яўляліся наступныя "Заўтра ў Цэнтральным батанічным садзе мінчукі змогуць набыць паўночнаамерыканскія журавіны" і, у прыватнасці, "Заўтра ў сталіцы пройдзе дэманстрацыя калекцыі в'етнамскага нацыянальнага адзення"

Паспрабавалі штосьці знайсці па ключавой фразе "Выбары Прэзідэнта РБ". Адзіная навіна, якая знайшлася па дадзенай фразе, - "У Мінскай гарадской ратушы адбылася сустрэча маладых дэпутатаў са старшынёй Цэнтравыбаркаму". Навіна датуецца 29 чэрвеня гэтага года і распавядае пра тое, як  "у ратушы падчас агульнага сходу клуба маладых дэпутатаў "Выбар маладых" адбылася сустрэча дэлегатаў, сяброў БРСМ са старшынёй Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзіяй Ярмошынай". Трэба сказаць, што назва клуба вельмі характэрная.

Але нават і з такім клубам больш навін у пошукавіку дадзенага рэсурсу  па запыце "Выбары Прэзідэнта РБ" не выявілася.

СТАЛІЧНАЕ ТЭЛЕБАЧАННЕ

19 кастрычніка 2010 года на сайце тэлеканала СТВ можна было знайсці матэрыял "Прагаласаваць на выбарах Прэзідэнта Беларусі можна будзе на чатырох кантынентах". У дадзеным матэрыяле гаворыцца, што ў Беларусі створана ўжо 6,5 тысяч участкаў для галасавання і ў гарадах павялічылася колькасць месцаў, дзе можна будзе выканаць свой грамадзянскі абавязак".

Пошукавік з запаветным запытам "Выбары Прэзідэнта РБ" не так песімістычны адносна матэрыялаў, звязаных з прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі, але яны ў пераважнай большасці носяць выключна інфармацыйны характар.

ГАЗЕТА "МИНСКИЙ КУРЬЕР"

19 кастрычніка ў рубрыцы "Матэрыял нумара" быў выстаўлены тэкст пад назвай "Узлёт-скачок-пераварот". У ім гаворыцца, што "праз два гады ў Мінску з'явіцца пляцоўка для заняткаў экстрэмальнымі відамі спорту, якая прыйдзецца па душы скейтбардзістам і ролерам".

Самае папулярнае ў нумары ўяўляла сабою наступнае: МКАД-2: ад праекта да рэальнасці; Рашэнне ад 22 верасня 2010 года № 46; Узлёт-скачок-пераварот; На спіне ў бронзавага ката; Куй жалеза, не адыходзячы ад касы; Улазіны ў тры паверхі; Ідзём на "Хонку"!; Шмат лічбаў; Прагноз па г. Мінску на 19-21 кастрычніка; Душа без гузікаў.

Пошук па ключавой фразе "ВЫБАРЫ ПРЭЗІДЭНТА РБ" даў наступныя вынікі. Дакладней, толькі адзін - Ішэнкуль Балджурава: "Нашы адносіны не павінны будавацца на разліку" / № ад 31 жніўня 2009.

СТАЛІЧНАЕ РАДЫЁ 92,4 FM

На 16.45 19 кастрычніка навінавая лінейка на дадзеным сайце ўяўляла сабою наступнае:

16:45 Тэрарысты атакавалі парламент Чачні

16:45 У Расіі могуць адмяніць пераходы на летні і зімовы час

16:44 Беларусь пераходзіць на зімовы час

16:44 На сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі будуць іграць джаз

16:42 Акцыя "Навучальны аўтамабіль" пачнецца заўтра ў Беларусі

16:41 У Мінску адзначаць угодкі заснавання ААН

16:13 Мінфін ЗША паабяцаў не дэвальваваць долар

16:12 Сланцавы газ не выратуе Еўропу

16:12 Чэмпіянат па зборы пазлаў упершыню пройдзе ў Беларусі

16:11 Пачынаючым кіроўцам прапануюць выдаваць часавыя пасведчанні

16:11 Бюджэт Саюзнай дзяржавы павялічыцца

Пра прэзідэнцкую кампанію, якая ў поўным разгары, як бачна, на той момант нічога не выяўлена.

Пошук па словах "Выбары Прэзідэнты РБ" прынёс некалькі нечаканыя вынікі. Дакладней, ізноў адзін вынік - матэрыял пад назвай "У Босніі і Герцагавіне адкрыліся ўчасткі для галасавання", датаваны 3 кастрычніка 2010. У гэтым тэксце гаворыцца, што ў  Босніі і Герцагавіне адкрыліся ўчасткі для галасавання - тут сёння праходзяць усеагульныя выбары".

Іншых тэкстаў на зададзеную тэму пошукавік не выдаў…

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international