viasna on patreon

Падрабязнасьці ператрусаў у Брэсьце (сьведчаньне відавочцы)

2006 2006-02-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гэтыя падрабязнасьці сталі вядомыя Праваабарончаму цэнтру Вясна ад праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна.

21 лютага ў 7 гадзінаў 50 хвілін у кватэру да грамадзянкі Інны Апанасенкі пастукаў участковы з невядомым грамадзянінам у цывільным. Яны папрасілі прад’явіць пашпарты дзеля праверкі пашпартнага рэжыму. Пасьля праверкі прад’явілі ордэр на ператрус, які быў падпісаны 1-м намесьнікам пракурора г. Менску Старавойтавым Н.М. 16 лютага 2006 г., па крымінальнай справе № 05011110396 па факце злачынства прадугледжанага ч.1 арт. 367 КК РБ "Абраза прэзідэнта".
З наяўных дакумантаў вынікала, што дадзеную крымінальную справу вядзе сьледчы па асоба важных справах г. Менску малодшы дарадца юстыцыі Шкарбут Д.А..
Ператрус на кватэры грамадзянкі Апанасенкі распачаўся а 8 гадзіне і доўжыўся да 14:30. Ператрус праводзілі супрацоўнікі КДБ: сьледчы па прозьвішчы Гара, аперупаўнаважаны, сьпецыяліст-кампутаршчык …, былі із’ятыя некалькі нумароў газэты "Партнэрства" за 2004 і 2005 гады і асабістыя нататкі. Падчас ператрусу праводзіўся відэазапіс.
На другой кватэры, па вул Інтэрнацыянальная 21-10, падчас ператрусу таксама праводзіўся відэазапіс. Ператрус праводзілі 2 аперупўнаважаных на чале з п/п-кам юстыцыі Кротавым Дзімітрыем Іванавічам усе з Упраўленьня Камітэту Дзяржаўнай Бясьпекі па Брэсцкай вобласьці, гэтым разам былі із’ятыя наступныя дакуманты:
- анкета назіральніка (8 аркушоў) па парлямантскім выбарам у Арменіі, якія выдаваліся міжнародным назіральнікам,
- блянк заявы ў грамадзянскую ініцыятыву (1 аркуш),
- палажэньне аб сяброўстве ў грамадзянскай ініцыятыве "Партнэрства" на 4 аркушох…
Прыбыўшага ў 16:30, на просьбу Інны Апанасенкі, на месца здарэньня праваабаронцу Уладзіміра Вялічкіна, нягледзячы на пратэсты апошняга зьнялі на відэакамару. Пасьля чаго п/п-к Кротаў загадаў панятым, жаўнерам тэрміновай службы, якіх супрацоўнікі КДБ прывезлі з сабой (Белая "Газель" рэг. № 4211 ААН), выдаліць У. Вялічкіна з кватэры, маўляў: "На якоў падставе вы знаходзіцеся ў кватэры дзе не праісаныя і не пражываеце". Такім чынам супрацоўнікі КДБ парушылі арт. 62 Канстытуцыі РБ замацавана, што “Кожны мае права на юрыдычную дапамогу дзеля ажыцьцяўленьня правоў і свабод, у тым ліку права ў любы момант карыстацца дапамогай … сваіх прадстаўнікоў у …, …дзяржаўных органах”.
Па заканьчэньні ператрусу гр-кі Інна Апанасенка і Паліна Панасюк, якая таксама прысутнічала пры ператрусе, былі дастаўленыя ва УКДБ па Брэсцкай вобласьці, дзе іх дапуталі ў якасьці сьведкаў. Гэтым разам пасьля настойлівых намаганьняў праваабаронца Уладзімір Вялічкін быў дапушчаны прадстаўляць інтарэсы сп. Інны Апанасенкі. Апошняму высокапасадны супрацоўнік Дзяржбясьпекі (Імя высьветліць не давялося: "На нас накрычаць".) незанудліва згадваў пра "вязьніцу" для ўпартых. Уразіла непаважліва насьмешлівае стаўленьне прысутных супрацоўнікаў КДБ да Асноўнага Закону - Канстытуцыі РБ. Па дарозе ў кабінет сьледчага праваабаронцу У. Вялічкуну, праз вакно праўда, паказалі дзе знаходзяцца камары і невялічкі дворык для прагулак вязьняў.
На падставе арт. 60 КПК РБ Інна Апанасенка і Паліна Панасюк адмовіліся "сьведчыцьсупраць сябе", і а 18:15 усе трое пакінулі будынак УКДБ па Брэсцкай вобласьці.
Па вяртаньні даведаліся, што ператрусы адбыліся і ў іншых гарадох Берасьцейшчыны: у Пружанах, Баранавічах
Праваабаронца Уладзімір Вялічкін лічыць, што меўшыя месца ператрусы непасрэдна зьвязаныя з выбарамі прэзідэнта і маюць на мэце пасеяць страх сярод насельніцтва напярэдадні выбараў і максымальна, калі не нейтралізаваць, дык перашкодзіць апазіцыйным плыням ва ўдзеле ў выбарчай кампаніі. Рэжым Лукашэнкі настолькі баіцца проігрышу, што не грэбуе ніякімі мэтадамі, што чарговы раз падкрэсьлівае ягоную нелігітымнасьць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства