viasna on patreon

Гарошкаў чакае прыхільнікаў творчасьці Анатоля Сыса

2010 2010-10-29T15:30:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sysanatolj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сьвята паэзіі ў гонар Анатоля Сыса «Дух – гэта, людзі, Я!» па традыцыі адбудзецца на радзіме паэта – у вёсцы Гарошкаў 30 кастрычніка, бліжэйшыя выходныя пасьля дня нараджэньня Анатоля. У паэтычным сьвяце возьмуць удзел знакамітыя пісьменьнікі  з розных куткоў Беларусі: Менска, Гомеля, Рэчыцы, Светлагорска, а таксама родныя і землякі Анатоля, ягоныя сябры.

Сьвята паэзіі пачнецца ў 12 гадзін з ускладаньня кветак да помніка паэта на могілках у Гарошкаве. Паэтычныя чытаньні і бардаўскі канцэрт пройдуць на падворку роднай хаты Анатоля Сыса.

Пад час паэтычнага сьвята адбудзецца прэзентацыя фільма “Сыс пра Сыса”, які стварылі польскія тэледакументалісты па сцэнару Паліны Сьцепаненкі. Фільм распавядае пра юнацкія гады Анатоля, ягоных сяброў, родныя мясціны ў Гарошкаве і Гомелі. Таксама будуць шырока прадстаўленыя апошнія публікацыі, прысьвечаныя Анатолю Сысу ў часопісах “Дзеяслоў” і “Верасень”, кніга Леаніда Галубовіча “Сыс і кулуары”.

У прыхільнікаў творчасьці Анатоля Сыса будзе магчымасьць набыць кнігу выбраных твораў паэта “Алаіза”.

Тыя, хто жадае далучыцца да імпрэзы,  могуць дабрацца да Гарошкава з Гомеля аўтобусам альбо маршруткай, ці з Рэчыцы гарадскім аўтобусам.

Тэлефоны для даведак: +375 29 656-93-49 (у Менску) і +375 33 672-24-60 (у Рэчыцы).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства