viasna on patreon

У Малечы адміністрацыі ўстановаў падпісваюць падначаленых за Лукашэнку

2010 2010-10-19T19:36:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zagad.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У мястэчку Малеч Бярозаўскага раёна падчас збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты А.Лукашэнкі выкарыстоўваецца адміністрацыйны рэсурс.

Загадчык Малецкай сельскай бальніцы Аляксандр Серада наказвае асабіста кожнаму супрацоўніку бальніцы прынесці пашпарт і ў яго кабінеце паставіць подпіс за Лукашэнку. Толькі адзіная супрацоўніца Тамара Клімчук на такі загад адказала, што нікому нічога не павінна, такім чынам не прыняўшы “прапанову” начальніка.

У аграфірме “Малеч” намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы Віталь Дзюк асабіста хадзіў па кабінетах і прапаноўваў работнікам падпісацца за дзеючага прэзідэнта. А ў Малецкай санаторна-лясной школе завуч Зоя Дземідовіч  чакала работнікаў школы на вахце з падпіснымі лістамі  за А.Лукашэнку.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства