Бабруйск: Цікавасць да пікетаў не спадае

2010 2010-10-19T18:22:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/babrujsk-piket-19.10-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бабруйскія сябры ініцыятыўных групаў прэтэндэнтаў у кандыдаты адзначаюць, што жыхары горада па-ранейшаму цікавяцца пікетамі - задаюць пытанні, падпісваюцца. Але асаблівую ўвагу ў выбаршчыкаў выклікаюць візіты ў горад саміх прэтэндэнтаў ці іх папулярных калегаў.

Сёння, 19 кастрычніка, падтрымаць ініцыятыўную групу Віталя Рымашэўскага ў Бабруйск прыехаў сустаршыня БХД Павел Севярынец і  намесніца старшыні “Маладога Фронта” Наста Палажанка. Іх прысутнасць на пікеце прыцягнула ўвагу моладзі, бо ў асноўным юнакі і дзяўчаты выказвалі жаданне падпісацца.

- Бабруйск займае трэцяе пасля Менска і Бярэсця месца па колькасці прыхільнікаў Віталя Рымашэўскага, - распавёў Павел Севярынец.  Нават на гэтым пікеце заўважна, што людзі неабыякавыя, жадаюць, каб нешта змянілася. 

Нягледзячы на халоднае надвор’е, пікетоўшчыкі ў Бабруйску працуюць кожны дзень. Нават калі мінакі не падпісваюцца, усё роўна яны звяртаюць увагу на стэнд, партрэт кандыдата, гэта спрацоўвае як рэклама, лічаць сябры ініцыятыўных групаў. Многія з іх адзначаюць, што пасля пікетаў прасцей збіраць подпісы і па кватэрах, бо бабруйчане ўзгадваюць, што бачылі пікетоўцаў у горадзе, і ставяць подпісы больш ахвотна.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international