У Добрушы ўжо ацанілі выбары як "дэмакратычныя і празрыстыя"

2010 2010-10-19T17:48:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zhest-ok.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Зараз толькі ідзе збор подпісаў за магчымых кандыдатаў у прэзідэнты, а ў Добрушы ўжо ацанілі выбары як «дэмакратычныя і празрыстыя». Артыкул з такім загалоўкам з'явіўся ў раённай газеце «Добрушскі край».  

«Кампанію па выбарах прэзідэнта краіны, якая стартавала ў Беларусі, эксперты і палітыкі ацэньваюць па-рознаму. Адны лічаць яе празрыстай і дэмакратычнай, іншыя загадзя не прызнаюць яе вынікаў: маўляў, дастойным людзям нават зарэгістравацца не даюць. Між тым, сёння зарэгістравана 15 ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў на пост кіраўніка краіны», - распавядае пра ліберальныя памкненні на этапе рэгістрацыі ініцыятыўных групаў аўтар артыкулу.

«Каго сёння падтрымлівае народ?» - запытаўся карэспандэнт у жыхароў райцэнтра.

Напэўна, дзеля рэпрэзентатыўнасці свайго апытання ён абраў прадстаўнікоў розных сацыяльных і ўзроставых групаў – адну пенсіянерку, аднаго беспрацоўнага і студэнта, таксама аднаго. Пенсіянерка Ганна Грачова адзначыла, што «свой подпіс аддала за дзеючага Прэзідэнта, тым больш, што за яго прапаноўвалі падпісацца 4 (!) разы, калі б можна было, дык і падпісалася б». Часова беспрацоўны Валерый Цяленчанка паведаміў раёнцы, што выканаў просьбу цяперашняга кіраўніка краіны – аддаў свой подпіс не толькі за Аляксандра Рыгоравіча, але і за “прадстаўніка адной з “дэмакратычных” партый, бо і сапраўды, што гэта за выбары, калі ў бюлетэні значацца імёны ўсяго 2-3 чалавек”. Студэнт Сяргей Антоненка, заступаючыся за дзеючую ўладу, падкрэсліў, што “сёння на пост кіраўніка рэспублікі можа прэтэндаваць не так шмат дастойных людзей, як гэта хоча паказаць апазіцыя”.

Такімі «аб'ектыўнымі» меркаваннямі рэспандэнтаў раённая газета спрабуе падмацаваць дадзеную ў загалоўку характарыстыку яшчэ не адбыўшымся выбарам.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international