Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

2010 2010-10-19T13:58:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/racyja-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Праграма складаецца з чатырох паасобных рубрык: “Хроніка пераследу”, “Час выбару”, “Інтэрв’ю са змагаром за дэмакратычныя каштоўнасці” і “Захаваем жыццё”.

Час выхаду праграмы ў эфір – 15-05. Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт на сайце www.racyja.com.

Сёння, 12 кастрычніка, у выпуску праграмы “Людзьмі звацца!” слухачоў чакаюць агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека, у якой прадстаўлены найбольш гучныя факты пераследу за мінулы тыдзень.

У рубрыцы “Час выбару” – асвятленне хады кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, у межах якой адбываецца маніторынг выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Эксперты аналізуюць сітуацыю на этапе збору подпісаў. 

Госць праграмы - сябра Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыяй Яўген Якавенка. 4 чэрвеня гэтага году Цэнтральны райсуд Гомелю палічыў яго віноўным ва ўхіленьні ад прызыву на тэрміновую вайсковую службу і вынес даволі жорсткае пакаранне – 1 год абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу. Між тым, прызыўнік патрабаваў, па-першае, каб позва ў ваенкамат была выпісаная на беларускай мове, а па-другое, даць яму магчымаць прайсьці альтэрнатыўную грамадзянскую службу, права на якую замацавана ў Канстытуцыі краіны. Між тым, ісьці ў войска Яўген Якавенка адмаўляецца з пацыфісцкіх перакананьняў. Пра гэта і не толькі з госьцем праграмы, палітпрызыўніком і актывістам гутарыць Яніна Стэфанчук.

У рубрыцы “Захаваем жыццё” - актуальная інфармацыя па праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі. На мінулым тыдні да гэтай праблемы была прыцягнута асаблівая ўвага, паколькі 10 кастрычніка ва ўсім свеце адзначаўся дзень барацьбы супраць смяротнай кары.

У музычных паўзах сёньня слухайце кампазіцыі гурта “Без білета” з дыску “На неба”

Радыё Рацыя – першае незалежнае інфармацыйна-забаўляльнае FM-радыё ў Польшчы на беларускай мове. Галоўнай мэтай Беларускага Радыё Рацыя з’яўляецца стварэнне грамадзянам Беларусі доступу да незалежнай інфармацыі аб падзеях і развіцці сітуацыі ў Беларусі, Польшчы, Еўропе ды свеце.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international