viasna on patreon

Віцебск: Затрымалі зборшчыка подпісаў Алеся Галаваня

2010 2010-10-19T11:18:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/galavan-alies.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Алесь Галавань распавёў, што яго затрымалі ўчора ўвечары, калі ён вяртаўся дахаты пасля збору подпісаў – ён сябра ініцыятыўных групаў Алеся Міхалевіча, Віталя Рымашэўскага і Рыгора Кастусёва.

Супрацоўнікі міліцыі заявілі, што ён падазраецца ў крымінальным злачынстве, прымусілі хлопца прайсці тэст на алкаголь, і калі высветлілася, што ён абсалютна цвярозы, павезлі ў Першамайскі РАУС.

У райаддзеле склалі пратакол апісання асабістых рэчаў, у тым ліку падпісных аркушоў, а бел-чырвона-белы сцяг, пад якім хлопец збірае подпісы, забралі “у якасці рэчавага доказу”.

Ноччу Алеся Галаваня адпусцілі, але ён даў распіску, што сёння а 14-й гадзіне з’явіцца ў пастарунак да следчага для высвятлення ўсіх акалічнасцяў.

На думку віцебскай зборшчыцы подпісаў Тамары Карызны, прычынай затрымання магла стацца менавіта актыўнасць Алеся Галаваня: бел-чырвона-белы сцяг, пад якім ён збірае подпісы на Полацкім кірмашы, прыцягвае ўвагу вялікай колькасці выбаршчыкаў.

- Нават збіральнікі подпісаў за Аляксандра Лукашэнку спрабуюць уладкавацца бліжэй да Алеся, каб да іх таксама падыходзілі, - кажа спадарыня Карызна. - А ўвогуле па колькасці сабраных за Алеся Міхалевіча подпісаў наш Алесь Галавань “трымае “ другое месца ў горадзе. І ў тое, што ён мог здзейсніць нешта крымінальнае, мы не верым.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства