Астаповіч просіць Макея абараніць стары Менск

2010 2010-10-19T10:38:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч зьвярнуўся да кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзіміра Макея ў справе аднаўленьня гістарычнага цэнтру Менску.

У лісьце Астаповіч адзначае, што, нягледзячы на замацаваную нарматыўна-прававымі актамі дэталёвую рэглямэнтацыю працаў па рэканструкцыі і рэстаўрацыі гістарычнага цэнтру сталіцы, на тэрыторыі гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасьці міжнароднага значэньня адбываюцца два ўзаемавыключальныя працэсы: пошук рашэньняў для гарманічнай рэгенэрацыі і хаатычнае будаўнічае асваеньне асобных пляцовак, што груба супярэчыць заканадаўству, паведамляе БелаПАН.

На думку аўтара, некарэктныя адносіны да нарматыўна-прававых дакумэнтаў прыводзяць да зьнішчэньня гістарычных будынкаў, маштабу і характару аб'екта, зьмены пляніровачнай структуры, ляндшафту і спосабу забудовы помніка, фальсыфікацыі схемы чырвоных ліній гістарычных кварталаў, у тым ліку старадаўняй вуліцы Нямігі, страты нявывучаных элемэнтаў былой высокашчыльнай гарадзкой гістарычнай забудовы, стварэньня новай горадабудаўнічай сытуацыі, якая пазбаўляе каштоўнасьць яе якасных характарыстык і не дазваляе праводзіць далейшую працу ў адпаведнасьці зь дзейнымі рэстаўрацыйнымі мэтодыкамі.

8 верасьня таварыства накіравала старшыні Менгарвыканкаму Мікалаю Ладуцьку запыт з просьбай прыняць старшыню таварыства для пошуку шляхоў, як вярнуць сытуацыю з узнаўленьнем гістарычнага цэнтру Менску ў адпаведнасьць зь дзейным заканадаўствам у галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны, паведамляецца ў лісьце.

Аўтар ліста выказвае жаль, што грамадзкае аб'яднаньне не атрымала адказу на свой запыт. Астаповіч зьвяртаецца да Макея з просьбаю дапамагчы арганізаваць сустрэчу кіраўніцтва таварыства са старшынёй Менгарвыканкаму, а таксама просіць асабістага прыёму ў кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта ў сувязі з тым, што ахова гісторыка-культурнай спадчыны і дасканалае выкананьне нарматыўна-прававых дакумэнтаў у гэтай сфэры "зьяўляюцца пытаньнямі надзвычайнай дзяржаўнай важнасьці".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international