САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕНЬНІКАЎ ЗАЧЫНЯЮЦЬ ЗА ГІСТАРЫЧНЫ ГЕРБ “ПАГОНЯ”

2006 2006-02-22T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Першы намесьнік старшыні Саюза беларускіх пісьменьнікаў празаік Барыс Сачанка паведаміў Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, што на 3 сакавіка ў Вярхоўным судзе Беларусі прызначана распараджальнае паседжаньне па зыску Мініністэрства юстыцыі пра ліквідацыю найстарэйшай у Беларусі няўрадавай арганізацыі пісьменьнікаў Рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня “Саюз беларускіх пісьменьнікаў”.

Асноўныя прэтэнзіі, якія прад’явіў Мінюст да творчай арганізацыі наступныя:
1. адсутнасьць арыгіналу статуту;
2. на будынку Дома літаратара вісіць шыльда з гербам Пагоня;
3. карыстаньне на працягу чатырох месяцаў пячаткай, якая не адпавядае патрабаваньням – назва арганізацыі не ўзятая ў двукосьсі.

Прэтэнзіі Мінюста да Саюза пісьменьнікаў, арганізацыі, якая ў сваіх шэрагах аб’ядноўвае найвыдатнейшых беларускіх пісьменьнікаў, класікаў, стваральнікаў сучаснай беларускай літаратуры, якімі нацыя мусіла б ганарыцца, сьмехатворныя. Такім чынам улады выказваюць сваю “пашану” да творчых асобаў, да захавальнікаў беларускіх літаратурных традыцыяў, да беларускага слова.
Адпаведна расчышчаецца дарога да новаўтворанага “Саюза пісьменьнікаў Беларусі”, якім кіруе міліцэйскі генерал М.Чаргінец і назва якога, між іншым, парушае заканадаўства краіны – утрымлівае ў сваёй назве слова “Беларусь”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international