viasna on patreon

У Пінску вызначыліся з участкамі для галасавання

2010 2010-10-18T18:09:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pinsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 18 кастрычніка, на афіцыйным сайце Брэсцкага аблвыканкаму www.brest-region.by, з’явілася інфармацыя “Аб колькасці ўтвораных на тэрыторыі Брэсцкай вобласці ўчасткаў для галасавання па выбарах прэзідэнта рэспублікі Беларусь”. У Пінскім раёне ўтворана 70 выбарчых участкаў, з іх два будзе знаходзіцца ў лячэбна-прафілактычных установах, а ў горадзе Пінску ўтворана 69 участкаў для галасавання, з іх ліку 3 будуць знаходзіцца ў лячэбна-прафілактычных стацыянарах, а яшчэ адзін – у вайсковай частцы.

Варта адзначыць, што інфармацыя аб утвораных выбарчых участкаў у Пінкім раёне была надрукавана яшчэ тыдзень таму ў газеце “Полесская правда”. А вось пінскія гарадскія ўлады вырашылі крыху пачакаць і прынялі рашэнне ці не ў апошні дзень дазволены заканадаўствам.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства