У Рагачове міліцыя затрымала грамадзкага распаўсюдніка газеты "Товарищ" і газеты "Народная воля", сканфіскаваўшы выданьні

2006 2006-02-22T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла прэс-служба БАЖу, 21 лютага ў Рагачове міліцыя забрала ў грамадскага распаўсюдніка 3985 асобнікаў газеты "Товарищ" і 600 асобнікаў газеты "Народная воля".
Каля 19.00 у Рагачове супрацоўнікі міліцыі Сяргей Бугаёў і Сяргей Гурэвіч затрымалі старшыню Жлобінскай раённай арганізацыі Партыі Камуністаў Беларускай Валерыя Рыбчанку. Ён на сваім асабістым аўтамабілі прывёз у Рагачоў для распаўсюду газеты "Народная воля" і "Товарищ", маючы пры сабе неабходныя дакументы ад рэдакцый. Пад час дагляду машыны міліцыянты па распараджэнні намесніка начальніка райаддзелу Юрыя Астаповіча забралі ў актывіста 3985 асобнікаў газеты "Товарищ" і 600 асобнікаў "Народнай Волі" - нібыта для вывучэння зместу і сапраўднасці выданняў. У міліцыі сп-ра Рыбчанку пратрымалі больш за 3 гадзіны. Грамадскі актывіст звярнуўся са скаргай у пракуратуру на незаконныя дзеянні міліцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international