Пінск: Пра збор подпісаў – адным радком

2010 2010-10-18T17:31:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pinsk-podpisy-lukashenka-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

18 кастрычніка, на афіцыйным сайце пінскага гарвыканкаму www.pinsk.by з’явілася інфармацыя па назвай “Збор подпісаў працягваецца”. Каб ацаніць глыбокі сэнс нататкі, варта працытаваць яе поўнасцю: “Ініцыятыўнымі групамі актыўна выкарыстоўваецца збор подпісаў шляхам пікетавання. Сярод іх - ініцыятыўная група  А.Г.Лукашэнкі”. У доказ дададзены два фотаздымкі з пікетаў у падтрымку дзеючага кіраўніка дзяржавы. Першы фотаздымак зроблены ў фае гарадскога Дома культуры, пад час сустрэчы са шматдзетнымі маці ў Дзень маці, другі – побач з прахадной ААТ “Палессе”. Вось так, адным радком, апісаны адзін з важных этапаў прэзыдэнцкай кампаніі.

Дзейнасць актывістаў ініцыятыўных групаў іншых прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта ў мясцовых СМІ ніяк не асвятляецца. Між іншым, рэгулярна пікеты па збору подпісаў у Пінску выстаўляюць прыхільнікі Рыгора Кастусёва, Уладзіміра Някляева, Яраслава Раманчука і Алеся Міхалевіча.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international