КДБ Беларусі праінфармаваў пра затрыманьні атывістаў, якія адбыліся 21 лютага

2006 2006-02-22T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

КДБ Беларусі сёньня афіцыйна паведаміў пра затрыманьне 4-х грамадзянаў, абвінавачаных у арганізацыі незарэгістраванага грамадзскага аб’яднаньня. Пра гэта паведаміў Інтэрфаксу кіраўнік Цэнтру грамадзскіх сувязяў КДБ Валер Надтачаеў.

У межах крымінальнай справы затрыманыя Мікола Астрэйка, Эма Браніцкая, Цімафей Дранчук і Аляксандар Шалайка. У адносінах да іх абраная мера стрыманьня – утрыманьне пад вартай. Адпаведны артыкул Крымінальнага кодэксу прадугледжвае пакараньне ў выглядзе арышту да 6 месяцаў ці пазбаўленьне волі на тэрмін да трох гадоў.

Між тым, у межах яшчэ адной крымінальнай справы – аб паклёпе на прэзыдэнта Беларусі ў шэрагу рэгіёнаў краіны – адбыліся ператрусы ў кватэрах грамадзскіх актывістаў: Дзяніса Салдаценка ў Полацку, Аляксея Трубкіна, Анны Корбы і Дзьмітрыя Салаўёва ў Наваполацку, Аксаны Закрэўскай у Магілёве, Аляксея Купрэева ў Быхаве. У Закрэўскай і Купрэева канфіскаваныя кампутары.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international