Смаргонь: Адзіны пікет за дэмакратычнага вылучэнца

2010 2010-10-18T14:22:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smargon-piket-kostuseu-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Смаргоні магчымасцю ладзіць пікеты па зборы подпісаў актыўна карыстаюцца толькі сябры ініцыятыўнай групы Рыгора Кастусёва. У цэнтры Смаргоні, каля ўніверсама “Юбілейны” ў суботу і нядзелю звычайна стаіць пікет у падтрымку Рыгора Кастусёва.

Здаецца, што да пікета смаргонцы ставяцца крыху насцярожана. Спыняюцца, чытаюць інфармацыйныя матэрыялы, распытваюць, але падпісвацца не спяшаюцца. Хаця бываюць і такія, хто адмыслова ідзе за пашпартам.

Па словах мясцовых актывістаў, людзі лепей падпісваюцца пры абыходзе кватэр. 

Наколькі вядома, ўсяго ў Смаргоні збіраюць подпісы за трох дэмакратычных прэтэндэнтаў у кандыдаты: Рыгора Кастусёва, Андрэя Саннікава і Уладзіміра Някляева.

Распавядае жыхар Смаргоні, які падпісаўся за Рыгора Кастусёва:

- Сярод маіх знаёмых ніхто не мог назваць прозвішча ніводнага прэтэндэнта, акрамя Лукашэнкі. Зараз, прынамсі, пра Рыгора Кастусёва многія даведаліся. Але ў тое, што пасля гэтых выбараў у нас будзе новы прэзідэнт, здаецца, ніхто тут не верыць. Можа, у большых гарадах інакш, бо там больш інфармацыі?

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international