Беларускі прэзідэнт паставіў новыя задачы перад сілавымі структурамі

2006 2006-02-22T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 лютага беларускі прэзідэнт правёў нараду па пытаннях забеспячэння нацыянальнай бяспекі. У ім удзельнічалі кіраўнікі Мінабароны, МУС, КДБ, Дзяржкамітэта памежных войскаў і Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Аляксандр Лукашэнка назваў нараду па пытаннях забеспячэння нацыянальнай бяспекі завяршальным этапам у падвядзенні вынікаў працы праваахоўных і сілавых структур за 2005 год і абвінаваціў Захад і беларускую апазіцыю ў спробах дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.
Беларускі прэзідэнт заявіў, што ў бліжэйшы час сілавыя і праваахоўныя структуры змушаныя дзейнічаць "у вельмі няпростай сітуацыі" і на іх ускладаецца адмысловая адказнасць за забеспячэнне эфектыўнасці працы. Лукашэнка заклікаў дзейнічаць "на апярэджанне сітуацыі, прымаць найболей аптымальныя і дзейсныя рашэнні". Пры гэтым ён абвінаваціў Захад у ціску на Беларусь - "ад непрыкрытага шантажу да спроб умяшання ва ўнутраныя справы", а апазіцыю - у дробных правакацыях і пагрозах экстрэмісцкіх выступаў. Па словах Лукашэнкі, апазіцыя ўсвядоміць адсутнасць шанцаў на перамогу законным шляхам, таму: "Апаненты ўлады з скуры прэч лезуць, каб распаліць сітуацыю ў краіне, расхістаць асновы дзяржавы і грамадства, ачарніць нашы духоўныя каштоўнасці. Таму наша асноўная задача - абгарадзіць беларускі народ ад навязвання чужой волі, хлусні і гвалту. У гэтых умовах патрабавання да сілавых і праваахоўных органаў шматкроць узрастаюць"
Прэзідэнт запатрабаваў, каб удзельнікі нарады даклалі яму не аб поспехах, а аб тым, што з вызначаных планаў яшчэ не зроблена. Разам з тым, ён адзначыў, што выдаткаваныя дзяржавай сродкі на забеспячэнне нацыянальнай бяспекі апраўданыя.

Палітолаг Андрэй Фёдараў, у мінулым начальнік дэпартамента міжнародных сувязяў Вярхоўнаго Савета, каментуючы выступ Лукашэнкі, адзначыў, што цяперашняя сітуацыя не з'яўляецца нечаканай. Паводле Фёдарава, маральны ціск з боку Захаду ў выглядзе рознага кшталту рэзалюцый мае месца, але гаварыць аб нейкім фізічным ціску, ранавата. Палітолаг не бачыць прыкладаў або спроб з боку апазіцыі расхістаць сітуацыю - не на якія сутыкненні, па яго меркаванню, апазіцыя не ішла, а нядаўнія акцыі салідарнасці са свечкамі насілі мірны характар. Андрэй Фёдараў лічыць, што мэта заяў Лукашэнкі: "стварыць у грамадстве атмасферу абложанага лагера, што можа апраўдаць яшчэ больш жорсткія акцыі ў дачыненні апазіцыі. Калі атрымаецца ўпэўніць грамадства, яно будзе досыць памяркоўна ставіцца да жорсткіх дзеянняў сілавых структур".
Адзіная асцярога, якая, як лічыць Фёдараў, існуе ва ўладных структурах, - гэта верагоднасць выхаду на вуліцу выбарнікаў увечар 19 або 20 сакавіка, калі людзі захочуць прадэманстраваць сваю незадаволенасць вынікамі, як ён выказаўся, не выбараў, а падліку галасоў. Таму, падкрэсліў Фёдараў, " зараз усё робіцца для таго, каб апярэдзіць такое развіццё падзей і прадэманстраваць сваім грамадзянам і Захаду, што ўсё кантралюецца ўладамі".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international