Пінск: Першы пікет за Някляева

2010 2010-10-18T12:37:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pinsk-piket-niaklaeu.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17 кастрычніка ў Пінску з’явіўся першы пікет па збору подпісаў за Уладзіміра Някляева, які выставілі сябры ягонай ініцыятыўнай групы. Сёлета, традыцыйнае месца для такіх пікетаў – вуліца, якая вядзе да цэнтральнага рынку горада. Ужо на працягу тыдня адначасова тут пікетуюць каманды Рыгора Кастусёва і Яраслава Раманчука, а часам з’ўляюцца прадстаўнікі Алеся Міхалевіча. Цікава, што аснову пінскай ініцыятыўнай групы спадара Някляева складаюць сябры партыі “Справядлівы свет”. Іх кіраўнік Аляксандр Раманцаў распавёў, што з пачатку збор подпісаў вёўся па кватэрах пінчукоў. А зараз, каб прарэкламаваць свайго прэтэндэнта ў кандыдаты, было вырашана выкарыстаць форму пікетавання.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international