Пінскі райвыканкам: для паспяховага правядзення выбараў ёсць усе ўмовы

2010 2010-10-18T11:09:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pinski-rajispolcom.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамляе газета “Полесская правда”, 14 кастрычніка адбылося чарговае паседжанне Пінскага раённага выканаўчага камітэта. Першым пунктам павесткі дня было пытанне “Аб грамадска-палітычнай сітуацыі ў Пінскім раёне”. З дакладам на гэтую тэму выступіў галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай працы райвыканкаму В. Кірыковіч. Асноўны пасыл дакладу ідэолага: у раёне ўсе стабільна, для паспяховага правядзення выбараў ёсць усе ўмовы. Тым больш, што ніякай актыўнасці палітычных апанентаў дзеючаму рэжыму ў пінскім раёне не назіраецца.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства