Бабруйск: Школьніцы збіраюць подпісы за вылучэнне настаўніцы ва ўчастковую камісію

2010 2010-10-16T16:46:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/urok.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вучаніцы школы № 22, якая знаходзіцца па адрасе завулак 3-ці Камбінацкі,2, збіралі подпісы за вылучэнне сваёй настаўніцы ва ўчастковую камісію. Пра гэта бабруйскім праваабаронцам распавяла сябра ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага Таісія Кабанчук.

- Я была ў сваёй сяброўкі, якая жыве на вуліцы Глінкі, якраз насупраць гэтай школы. У гэты час да яе і прыйшлі школьніцы, якія распавялі, што збіраюць подпісы за свайго класнага кіраўніка. Нажаль, прозвішча настаўніцы сяброўка не запомніла, але з пачуцця шкадобы да дзяцей распісалася. Гэтыя дзяўчынкі збіралі подпісы па суседзях, і, напэўна, людзі не маглі адмовіцца падпісацца за настаўніцу, ды  яшчэ і падлеткам, - мяркуе Таісія Кабанчук.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international