viasna on patreon

Мазыр: Кіяскёраў “Белсаюздруку” прымушаюць павялічыць продаж дзяржаўных газет

2010 2010-10-15T20:55:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gazietny_kijosk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзяржаўныя газеты “Советская Белоруссия” і “Гомельская праўда” па часе набліжэння да выбараў падвышаюць свае наклады, а прадавачак у кіёсках “Белсаюздруку” начальства абавязвае выконваць павялічаныя планы па продажы гэтых газет.  

“У кіёскі горада сталі паступаць у продаж павялічаныя наклады “СБ” і “Гомельскай праўды”, - паведаміла “Праваабаронцам за свабодныя выбары” адна з работніц “Белсаюздруку”.

Па яе словах, каіяскёраў   настойліва абавязваюць реалізоўваць значна болей гэтых газет, чым раней. Таму цяпер кожнаму пакупніку яны прапануюць набыць указаныя выданні.

“Спачатку прымушаюць выпісваць дзяржаўныя газеты на прадпрыемствах, паштальёны ўпрошваюць на іх падпісацца, каб выканаць даведзены да іх план, а зараз яшчэ - і  набыць у кіёску”, – скардзяцца мазырчукі на прапановы кіяскёраў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства